Гун Вольгрэн

Гунель Маргарэт Харальдсдотэр Вольгрэн (швед. Gunnel Margaret Haraldsdotter Wållgren: 16 лістапада 1913, Гётэбарг, Швецыя — 4 чэрвеня 1983, Стакгольм) — шведская актрыса.

Гун Вольгрэн
Партрэт
Імя пры нараджэнні шведск.: Gunnel Margaret Haraldsdotter Wållgren
Род дзейнасці актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 16 лістапада 1913(1913-11-16)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1983(1983-06-04)[1][5][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Муж Hampe Faustman[d] і Per-Axel Branner[d]
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Гун Вольгрэн на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям’і бізнэсмэна Харальда Вольгрэна (1880—1959) і Маргарэты Гімберг (1887—1976). Вырасла ў Гётэбаргу, лета праводзіла ў Квтксундзе (Вестманланд).

З 1934 па 1937 год вучылася ў тэатральнай школе Каралеўскага драматычнага тэатра, дзе яе аднакурсніцай была Сіф Руд, а адным з выкладчыкаў — Хільда ​​Боргстром. Пасля тэатральнай школы атрымала запрашэнне ў трупу Каралеўскага драматычнага тэатра, дзе стала адной з галоўных актрыс. Да ліку выдатных роляў, выкананых Вольгрэн — жонка Керлі ў п’есе паводле аповесці Джона Стэйнбека «Аб мышах і людзях» (1940), Афелія ў пастаноўцы «Гамлета» (1942, загалоўную ролю выконваў Ларс Хансан), Жанна д’Арк ў спектаклі па п’есе Максвела Андэрсана «Жанна Латарынгская» (1944), Дачка Індры ў п’есе Стрындберга «Гульня сноў» (1955), Нора ў п’есе Ібсена «Лялечны дом» (1962), Герда у п’есе Стрындберга Oväder (1964) і Этель Тэер ў п’есе Эрнеста Томпсана «На залатым возеры» (1981). Акрамя Каралеўскага драматычнага тэатра Вольгрэн выступала ў некалькіх прыватных тэатрах Стакгольма — у «Новым тэатры», дзе граа ролі ў спектаклях паводле п’ес Чэхава ў пастаноўцы рэжысёра Пер-Акселя Бранера.

У 1972 годзе Кент Андэрсан спецыяльна для Гун Вольгрэн напісаў п’есу Agnes. Спектакль быў пастаўлены «Скалатэатэрн» і меў поспех. Паспяховым быў і пастаўлены там жа спектакль Хасэ Экмана па класічнай п’есе Кесельрынга Arsenik och gamla spetsar (1970), у якім Вольгрэн удзельнічала разам з Біргітай Андэрсан.

У кінематографе 1940-1950-х гадоў Гун Вольгрэн таксама стварыла шмат вобразаў моцных жанчын: малалетняй злачынцы ў Kvinnor i fångenskap (1943), Клары Фіны Гулебарг у фільме Густава Муландэра Kejsarn av Portugallien (1944), сцюардэсы ў фільме Хасэ Экмана Medan porten var stängd , Рут Кёлер ў фільме Kvinna utan ansikte (1947, па сцэнары Інгмара Бергмана), Біргіт у фільме Хасэ Экмана Var sin väg (1948), жанчыны-палітыка ў Glasberget (1953). Сярод пазнейшых роляў заслугоўваюць увагу ролю ў серыяле Söderkåkar (1970), Цётка Дантэ ў фільме Хасэ і Таге Mannen som slutade röka (1972), «Каралевы галубоў» Сафіі ў фільме па казачнай аповесці Астрыд Ліндгрэн «Браты Львінае сэрца» (1977) і адзначаная прэміяй «Залаты жук» роля маці Салі ў фільме Sally och friheten (1981). Яе апошняя роля ў кіно — Хелена Экдаль у фільме Інгмара Бергмана «Фані і Аляксандр» (1982) — стала найбольш ацэнены крытыкамі.

Памерла ў 1983 годзе, пахавана ў Стакгольме на Паўночных могілках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132232529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Gunn Wållgren // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gunn Wållgren // Store norske leksikon — 1978.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132232529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Gunn Wållgren // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132232529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Norra begravningsplatsen: KändisarnaHittagraven.
  8. Wållgren, Gunnel Margareta HaraldsdotterSvenska gravar. Праверана 25 красавіка 2017.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.