Густаў III
Густаў III (шведск.: Gustav III; 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).
Густаў III Gustav III | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
12 лютага 1771 — 29 сакавіка 1792 | ||
Папярэднік | Адольф Фрэдрык | |
Пераемнік | Густаў IV Адольф | |
Дзейнасць | палітык | |
Член у | ||
Нараджэнне | 24 студзеня 1746[1][2][…] | |
Смерць | 29 сакавіка 1792[1][2][…] (46 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | герцаг Гальштэйн-Готарпскі[d] | |
Бацька | Адольф Фрэдрык | |
Маці | Луіза Ульрыка Пруская | |
Жонка | Сафія Магдалена Дацкая[d] | |
Дзеці | Густаў IV Адольф і Karl Gustav av Sverige[d] | |
Аўтограф | ![]() | |
Манаграма | ![]() | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.
Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швецыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.
Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768 г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі парламента, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.
У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філосафамі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.
У гонар Густава III названы горад Густавія.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Gustav III — 1917.
- ↑ 2,0 2,1 Gustaaf III (Koning van Zweden)
- ↑ 3,0 3,1 Gustav III — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543725 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118543725 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 413. Праверана 15 лістапада 2019.
СпасылкіПравіць
- Густаў III на сайце «Усе манархі свету».
- Профіль караля Густава III на афіцыйным сайце РАН
Папярэднік: Адольф Фрэдрык |
Кароль Швецыі 1771—1792 |
Пераемнік: Густаў IV Адольф |