Гіпаліт Грынцэвіч

Гіпаліт Грынцэвіч (польск.: Hipolit Hryncewicz; 1876, Ковеншчына[1] — 15 кастрычніка 1933[2][3][4], Вільня) — інжынер-архітэктар.

Гіпаліт Грынцэвіч
Дата нараджэння 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1933(1933-10-15)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасля здачы экзамену ён паступіў на архітэктурны факультэт Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 годзе. Яго дыпломны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнання яго выдатных здольнасцей ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады. Да 1912 года працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 года пераехаў у Маскву, дзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам сабора Аляксандра Неўскага[ru] па праекце Аляксандра Памяранцава[1].

У 1919 годзе вярнуўся з савецкай Расіі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 года працаваў у галіне ваеннага будаўніцтва. У лістападзе 1921 года быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (польск.: Wileńska Dyrekcja Kolei Państwowych; пазней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных у час вайны[1].

З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні[5][1].

Быў членам Віленскага кола Саюза польскіх інжынераў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1933 года ў Вільні. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя Росы[4].

Творчасць

правіць

Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, размешчаных на лініі Беласток — Брэст-над-Бугам — Стоўбцы, а таксама на іншых участках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Брэст-над-Бугам (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск[1]. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Генелам (польск.: Henryk Genello)[1], з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Генелам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узведзеную ў 1926 годзе[1].

Сям’я

правіць

У 1910 годзе ажаніўся з Казімірай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942)[4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Zbigniew Tucholski. INŻYNIER HENRYK GENELLO (1872-1948), SZKIC DO PORTRETU ZAPOMNIANEGO ARCHITEKTA KOLEJOWEGO (польск.). Instytut Historii Nauki im. L. i A. Birkenmajerów PAN. Праверана 18 красавіка 2020.
  2. дата на надмагіллі
  3. Marjan Kulesza Wspomienia pośmiertnie ś. p. Hipolit Hryncewicz // Kurjer Nowogródzki. — 1933. — 18 кастрычніка — № 285, R. 3. — S. 3.
  4. а б в Piotr Paweł Cypla Ród Hryncewiczów. Uzupełnienia — Warszawa: Piotr Paweł Cypla, 2014. — 54 s.
  5. Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках Архівавана 30 красавіка 2022.

Спасылкі

правіць