Гісторыя індуізму

Самыя раннія сведчанні аб практыцы індуізму датуюцца перыядам ад позняга неаліта да перыяду Харапскай цывілізацыі (5500-2600 год да н.э.)[1][2][3]. Вераванні і практыкі дакласічнага перыяду (XVI — VI стагоддзя да н.э.) называюцца «гістарычная ведыйская рэлігія» або «ведызм». Сучасны індуізм утварыўся з Ведаў, найстарэйшай з іх лічыцца «Рыгведа», якую большасць навукоўцаў датуюць XVI — XV стагоддзямі да н.э.[4] Асноўнай рэлігійнай практыкай ведыйскай рэлігіі было здзяйсненне вогненных ахвярапрынашэнняў, якія называлі Яджна  (руск.), і паўтарэнне ведыйскіх мантр. Старажытныя ведыйскія традыцыі маюць вялікае падабенства з зараастрызмам і іншымі індаеўрапейскімі рэлігіямі[5].

Артыкул па тэматыцы
Індуізм

Aum

Гісторыя · Пантэон

Вайшнавізм · Шываізм
Шактызм · Смартызм

Дгарма · Артха · Кама
Мокша · Карма · Сансара
Ёга · Бхакці · Мая
Пуджа · Мандзір · Кіртан

Веды · Упанішады
Рамаяна · Махабхарата
Бхагавад-гіта · Пураны
іншыя

Роднасныя тэмы

Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша

Hindu swastika

Партал «Індуізм»

Свяшчэнная гара Кайлас у Тыбеце лічыцца духоўнай абіцеллю Шывы

У эпічны і пуранічны перыяды, прыкладна ў VI — II стагоддзях да н.э. былі запісаныя першыя версіі эпічных паэм «Рамаяны» і «Махабхараты»,[6] хоць вусна яны перадаваліся на працягу многіх стагоддзяў да гэтага перыяду.[7] У гэтых эпічных творах апісваюцца гісторыі пра кіраўнікоў і войны старажытнай Індыі, якія падаюцца ў спалучэнні з рэлігійнымі і філасофскімі трактатамі. У Пуране апісваюцца гісторыі розных аватар, а таксама Дэвы, іх узаемаадносіны з людзьмі і бітвы з дэманамі.

Пачатак новай эпохі ў гісторыі індуізму паклалі прыход i распаўсюджванне па ўсёй Індыі філасофіі Упанішад, джайнізму, і будысцкай рэлігійна-філасофскай думкі.[8] Упанішады, Махавіра і Буда вучылі таму, што для дасягнення мокшы або нірваны, не было неабходнасці прымаць аўтарытэт Ведаў або каставую сістэму. Буда пайшоў значна далей, абвясціўшы, што «Я»/душа і Бог проста не існуюць[9]. Будызм асіміляваў ў свае вераванні некаторыя рысы індуізму. Будызм (ці, прынамсі, будысцкі індуізм) дасягнуў свайго апагею падчас кіравання імператара Ашока і імперыі Маўра, якія змаглі аб’яднаць індыйскі субкантынент у адну дзяржаву у III стагоддзі да н.э.. У II стагоддзі да н э. вылучыліся розныя школы індыйскай філасофіі, такія як Санкх'я  (руск.), ёга, ньяя  (руск.), вайшэшыка  (руск.), пурва-мімамса  (руск.) і веданта[10]. Чарвака, заснавальнік школы атэістычнага матэрыялізму, з’явіўся ў Паўночнай Індыі у VI стагоддзі да н.э.[11] Паміж IV і X стагоддзем н.э., індуізм ўзяў ўверх над будызмам і распаўсюдзіўся па ўсёй Індыі, выцесніўшы будызм за яе межы[12].

Крышна падымае ўзгорак Говардхана. Барэльеф VII стагоддзе ў Махабаліпурам, Тамілнад

Хоць іслам прыйшоў у Індыю ўжо ў пачатку VII стагоддзя, разам з арабскімі купцамі і заваяваннем Сіндха, ён ператварыўся ў адну з асноўных рэлігій у больш позні перыяд заваявання мусульманамі індыйскага субкантынента[11]. Падчас гэтага перыяду будызм канчаткова прыйшоў у заняпад, а многія індусы перайшлі ў іслам. Многія мусульманскія кіраўнікі, такія як Аурангзеб разбуралі індускія храмы і пераследавалі індусаў, а некаторыя, такія як Акбар, наадварот адрозніваліся памяркоўнасцю. У сярэднія вякі індуізм зведаў вялікія змены, у асноўным дзякуючы вядомым ачар'ям  (руск.) Рамануджы, Мадхве, і Чайтаньі[11]. Паслядоўнікі руху бхакці замянілі абстрактную канцэпцыю Брахмана, якую філосаф Шанкара сфармуляваў за некалькі стагоддзяў перад гэтым, эмацыйнай і гарачай адданасцю альвараў да аватараў Бога, асабліва да Крышны і Рамы[13].

Індалогія як навуковая дысцыпліна вывучэння індыйскай культуры з еўрапейскай перспектывы ўзнікла ў XIX стагоддзе, яе заснавальнікамі былі такія навукоўцы як Макс Мюлер  (руск.) і Джон Вудроф. Яны прынеслі ведыйскую, пуранічную і тантрычную літаратуру і філасофію ў Еўропу і ЗША.

Крыніцы правіць

  1. Nikhilananda 1990, pp. 3–8
  2. Rigveda. The Hindu Universe. HinduNet Inc. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 25 чэрвеня 2007.
  3. «Hindu History» The BBC names a bath and phallic symbols of the Harappan civilization as features of the «Prehistoric religion (3000-1000BCE)».
  4. T. Oberlies (Die Religion des Rgveda, Vienna 1998. p. 158) based on 'cumulative evidence' sets wide range of 1700—1100.
  5. The Ṛgvedic IAST deity Dyaus, regarded as the father of the other deities, is linguistically cognate with Zeus—the king of the gods in Greek mythology, Iovis (gen. of Jupiter) —the king of the gods in Roman mythology, and Ziu in Germanic mythology [1], cf. English 'Tues-day'. Other Vedic deities also have cognates with those found in other Indo-European speaking peoples' mythologies; see Proto-Indo-European religion.
  6. Goldman 2007, p. 23.
  7. Rinehart 2004, p. 28.
  8. Olivelle, Patrick, «The renouncer tradition», in Flood 2008, pp. 273–274
  9. Eliot 2003
  10. Radhakrishnan & Moore 1967, p. xviii–xxi.
  11. а б в Basham 1999
  12. The rise of Jainism and Buddhism. Religion and Ethics—Hinduism: Other religious influences. BBC (26 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2011. Праверана 21 красавіка 2007.
  13. J.T.F. Jordens, «Medieval Hindu Devotionalism» in & Basham 1999

Літаратура правіць

  • Doniger, Wendy (2010). The Hindus: An Alternative History. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-959334-7.
  • Eliot, Sir Charles (2003), Hinduism and Buddhism: An Historical Sketch, vol. I (Reprint ed.), Munshiram Manoharlal, ISBN 978-81-215-1093-6
  • Flood, Gavin (2008), The Blackwell Companion to Hinduism, John Wiley & Sons
  • Jones, Constance; Ryan, James D. (2006), Encyclopedia of Hinduism, Infobase Publishing, ISBN 978-0-8160-7564-5
  • Klostermaier, Klaus K. (2000), Hinduism: A Short History, Oneworld, ISBN 1851682139
  • van der Veer, Peter (1994), Religious nationalism Hindus and Muslims in India, University of California Press, ISBN 0520082567
  • Halbfass, Wilhelm (1988), India and Europe: An Essay in Understanding, State Univ of New York Press, ISBN 0887067948
  • Radhakrishnan, S; Moore, CA (1967), A Sourcebook in Indian Philosophy, Princeton University Press, ISBN 0-691-01958-4
  • A Cultural History of India / Edited by A. L. Basham. — Oxford: Clarendon Press, 1999. — xx, 585 p. — (Oxford India Collection). — ISBN 0195639219.
  • Coulson, Michael (1992), Sanskrit: An Introduction to the Classical Language (2nd ed.), Lincolnwood, Ill., U.S.A.: NTC Pub. Group, ISBN 0-8442-3825-2
  • Goldman, RP (2007), The Ramayana of Valmiki: An Epic of Ancient India, Princeton University Press, ISBN 0-691-06663-9
  • Nikhilananda, Swami (1990), The Upanishads: Katha, Iśa, Kena, and Mundaka, vol. I (5th ed.), New York: Ramakrishna-Vivekananda Center, ISBN 0-911206-15-9
  • Rinehart, R (Ed.) (2004), Contemporary Hinduism: Ritual, Culture, and Practice, ABC-Clio, ISBN 1-57607-905-8
  • Sarma, Dittakavi S. (1944), Studies in the Renaissance of Hinduism in the Nineteenth and Twentieth Centuries, Benares Hindu University