Георгій Канстанцінавіч Кескевіч
Георгій Канстанцінавіч Кескевіч (20 верасня 1951, г.п. Каменец, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Георгій Канстанцінавіч Кескевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1951 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў раённым архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, з 1975 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар Полацкага аддзела Віцебскграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Віцебск.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: прыбудова да будынка РІВЦ (1986) і інтэрнат (1987) па вул. Савецкай у Верхнядзвінску, універсам, два 143-кватэрныя дамы для маласямейных з дзіцячай малочнай кухняй у мікрараёне Задзвінне ў Полацку (1987); у аўтарскім калектыве: каапераваны будынак вытворча-лабараторнага корпуса «Белдзіпразем» і абласнога цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій па вул. Праўды (1979), прыбудова да будынка аддзялення перавозкі пошты па чыгунцы (1986) у Віцебску.
Зноскі
Літаратура правіць
- Кескевич Георгий Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)