Генадзь Пятровіч Коршунаў
Генадзь Пятровіч Коршунаў (нар. 9 сакавіка 1979, Мінск) — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015).
Генадзь Пятровіч Коршунаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | сацыёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат сацыялагічных навук (2007) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. У 1996 з залатым медалём скончыў СШ № 123 г. Мінска. У 2001 з адзнакай скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «сацыялогія».
З 2001 па 2009 год працаваў на розных пасадах у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі — ад лабаранта да загадчыка сектарам. З 2006 года га па 2007 гады выконваў абавязкі вучонага сакратара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Месца і роля сацыяльнай міфалогіі ў структуры масавай свядомасці». У тым жа годзе атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам.
У 2009—2012 працаваў на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела інавацыйнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН Беларусі. З 2012 па 2015 — дацэнт кафедры сацыялогіі ФФСН БДУ. З 2016 па 2018 — вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, вучоны сакратар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі. З 22 жніўня 2018 па 18 верасня 2020[1] — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Са студзеня па верасень 2021 г. працаваў у ЕГУ[2]. Сябра Беларускага Калегіюма[3]. Праграмны дырэктар адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская Акадэмія».
З верасня[4] 2021 года — старшы эксперт Цэнтра новых ідэй (Center for New Ideas).
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: структура і дынаміка масавай свядомасці, тэорыя і практыка прагназавання развіцця сацыяльных сістэм, сацыялогія медыя-прасторы, сацыяльныя наступствы лічбафікацыі, сацыялогія рэвалюцый і нацыянальнага будаўніцтва.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Belarus-Russia Relations in Belarusian Public Opinion Polls // Russian policy toward Belarus after 2020: at a turning pPoint? - Lanham: Lexington Books, 2023. - 89-112 p.
- FROZEN SYSTEMIC CRISIS: OCCUPATION REGIME AND RESILIENCE OF CIVIL SOCIETY // BELARUSIAN YEARBOOK 2022 (русскоязычная версия)
- Social preconditions of the Belarusian Revolution 2020 |// CIVIL SOCIETY IN BELARUS 2015-2021 (from stable development to new challenges) – Bialystok-Warsaw 2022 – 176-182 с.
- Entwicklungen in der belarusischen Diaspora 2020 // Aus Belarus-Analysen Nr. 61 vom 26.07.2022, S. 2–6.
- Грамадства пачало асэнсоўваць, што яно сапраўды — супольнасць і грамада // Неверагодны 2020-ты. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2021. — 170 с. — с.74-79.
- Беларусь-2020 — асаблівасць сацыяльнай дынамікі (варыянт аналітычнага вывучэння) // Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі. 2021. № 1.
- Предпосылки и тренды протестной динамики беларусского общества // ZESZYTY NAUKOWE WYŻSZEJ SZKOŁY KADR MENEDŻERSKICH (ZESZYT Nr 7/2021).
- Пандемия и цифровизация: опыт социологического анамнеза Архівавана 7 кастрычніка 2021. // Журнал Белорусского государственного университета. Социология. 2020; 2:88-91.
- Социальные и социально-экономические вопросы цифровизации на фоне пандемии Архівавана 7 кастрычніка 2021. // Евразия и глобальные социально-экономические изменения: VII Международный конгресс социологов тюркского мира: сборник научных трудов (Казань, 12-13 марта 2020 г.). — Казань: Издательство Казанского университета, 2020—711 с.
- Цифровая грамотность как ключевой фактор успешной адаптации человека и общества к цифровым реалиям: к постановке проблемы (в соавторстве с Кройтор С.) // Общество и экономика, № 1, 2020.
- Проблема уровня и качества жизни в эпоху цифровизации (в соавторстве с Кройтор С.) // Logos et Praxis. 2019. Т. 18. № 2
- Состояние информационного пространства в дигитализирующемся обществе // Берковские чтения — 2019. Книжная культура в контексте международных контактов: Материалы V Международной научной конференции (Пинск, 29-30 мая 2019 г.) / Сост.: Л. А. Авгуль, Д. Н. Бакун. — Минск: ЦНБ НАН Беларуси; М.: ФГБУН НИЦ «Наука» РАН, 2019.
- Цифровая трансформация общества — проблемы и перспективы социологического изучения(недаступная спасылка) // Журнал Белорусского государственного университета. Социология. — 2019. № 1.
- Форсайт-исследования — методология активного прогнозирования // Социология. — 2013. — № 4.
- Место и роль социальной мифологии в структуре массового сознания / Г. П. Коршунов — Минск, Белорусская наука, 2009.
- Самолегитимация социального порядка // Социальный порядок и жизнеспособность общества / С. А. Шавель [и др.]; отв. ред. С. А. Шавель. — Минск, Белорус. Наука, 2007.
- Конструктивное информационное поле: инновационная модель / Шабловский А. И., Коршунов Г. П., Гончаров В. С. и д.р. — Минск: Право и экономика, 2005.
Публікацыі ў сеціве
правіць- Какие реформы нужны Беларуси? (результаты глубинных интервью)
- Диаспора как часть беларусского общества (в соавторстве с Максимом Кудревичем)
- Коллективная травма беларусского общества: масштабы и варианты проработки (в соавторстве с Максимом Кудревичем)
- Горизонтальные связи: что осталось от тех структур самоорганизации, которые возникли в 2020 году (презентация основных результатов исследования)
- События в Украине глазами беларусских регионов
- Як улады знішчалі грамадзянскую супольнасць — у 2021-м годзе і пасля пачатку вайны
- Индекс резилиентности Беларуси-2021 (у сааўтарстве з Лесяй Руднік)
- Почему в случае с Беларусью можно и нужно говорить об оккупации. Но только внутренней
- Полгода мигрантского кризиса — этапы развития
- То, что произошло в 2020 году — это начало «исторической» революции
- Беларусь и соседи: динамика системы ценностей за последние 30 лет
- Rosja jest przyjaciółką, lecz większą przyjaciółką jest demokracja (у сааўтарстве з П. Рудкоўскім)
- Затянувшийся белорусский август — революция горизонтали Архівавана 7 кастрычніка 2021.
- Мемы, ГОСТы и «социальное» («советское» как сакральное)
Зноскі
- ↑ Звальняецца дырэктар Інстытута сацыялогіі. Гэта ён пацвердзіў рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску // nashaniva 17 верасня 2020
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=268783
- ↑ https://belcollegium.by/genadz-korshunau/ Архівавана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ https://t.me/newbelarusvision/270