Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў
Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў (29 снежня 1895 (10 студзеня 1896), в. Балахняты, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 24 мая 1967, Масква) — савецкі беларускі архітэктар.
Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1895 (10 студзеня 1896) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 1967 (71 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў маскоўскім ВХУТЕМАС (1922—1926). У 1926—1928 працаваў у Маскве, у 1928—1934 гадах — галоўным архітэктарам у НККГ БССР у Менску, з 1934 года — у Маскве.
Творчасць
правіцьСярод праектаў Г. Л. Лаўрова жылгарадок Трохгорнай мануфактуры ў Маскве (1926—1928, сааўтары — архітэктар Г. Я. Вальфензон, інжынер В. А. Мураўёў), клінічны (1928—1930) і ўніверсітэцкі (1928—1931) гарадкі, галоўны корпус і карпусы факультэтаў БДУ[1], бібліятэку імя У. І. Леніна (1930—1932), будынак Політэхнічнага інстытута[1] (1934) у Менску, будынак драматычнага тэатра і кінатэатра ў Оршы (1930—1932), вучэбны корпус, інтэрнат на 1000 чалавек і бібліятэка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці (1930—1933), дом адпачынку ў Алушце (1939—1941, сааўтар В. В. Жараў), кінастудыя «Новая Албанія» ў Тыране (1952—1953), кінастудыі ў Алма-Аце, Ашхабадзе, Фрунзе (1956—59, у сааўт.), кінатэатры ў Сафіі (1951—1955, сааўтар В. І. Воранаў) і Бухарэсце (1952—1956, сааўтар М. І. Транквіліцкі).
Праект бібліятэкі імя У. І. Леніна не ажыццявіўся ў поўным аб’ёме[1].
Асабісты фонд Г. Л. Лаўрова (BY БГАНТД ф. 112, 20 адз. зах.) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лаўроў Георгій Лаўрэнцьевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Лавров Георгий Лаврентьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.
- Большая Советская энциклопедия: В 30 т. 3-е изд. — М., 1969—1978. — Т. 14. — С. 91.
- Васілеўскі П. Недабудаваны шэдэўр Георгія Лаўрова // Культура. № 40 (1114), 5-11 кастр. 2013.