Галіна Іванаўна Фадзеева
Галіна Іванаўна Фадзеева (нар. 18 ліпеня 1923, станцыя Нянь-Цзы-Шань, КУЧ, Кітай) — беларускі архітэктар.
Галіна Іванаўна Фадзеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1923[1] (101 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск[1] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1947—1967 гадах працавала ў інстытуце «Новасібграмадзянпраект». У 1967—1983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пражываў у Мінску[3].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: генеральныя планы Новасібірска, шэрагу сярэдніх і малых гарадоў Новасібірскай вобласці (1947—1967), Мінска[2] (1967—1983; усе ў сааўтарстве), галіновыя праекты развіцця гарадской гаспадаркі (1972—1976)[3]. Аўтар праектаў арганізацыі і планіроўкі гарадскіх зон адпачынку «Зялёны дыяметр» (1975), планіроўкі і будаўніцтва жылых раёнаў па вул. Валгаградскай[3], Зялёны Луг 6—8 (1975), Уручча 1—3 (1977) у Мінску[2].
Узнагароды
правіцьПрэмія Савета Міністраў СССР (1985) за распрацоўку генплана Мінска на 2000 г. (1982)[3].
Зноскі
- ↑ а б в г archINFORM — 1994. Праверана 20 студзеня 2024.
- ↑ а б в Фадзеева Галіна Іванаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г Фадеева Галина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Фадзеева Галіна Іванаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Фадеева Галина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)