Дабравешчанскі сабор (Маскоўскі Крэмль)
Дабравешчанскі сабор — праваслаўны храм у гонар Дабравешчання Багародзіцы, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.
Праваслаўны сабор | |
Дабравешчанскі сабор Маскоўскага Крамля | |
---|---|
![]() Дабравешчанскі сабор | |
55°45′ пн. ш. 37°37′ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Масква |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Маскоўская |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | архітэктура Расіі[d] |
Архітэктар | пскоўскія майстры |
Будаўніцтва | 1484—1489 гады |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | kreml.ru/en/kremlin/buil… |
![]() |
ГісторыяПравіць
Сабор быў пабудаваны ў 1489 годзе пскоўскімі майстрамі на белакаменным падклеццем канца XIV — пачатку XV стагоддзяў (застаўся ад старога сабора) і першапачаткова быў трохкупальным. Сабор сур'ёзна пацярпеў пры пажары 1547 года і адноўлены ў 1564 годзе, з надбудовай дзвюх глаў з заходняга боку. У 1572 годзе да сабора быў прыбудаваны ганак, які пазней атрымаў назву Грозненскага.
Часткова захаваўся роспіс, зроблены ў 1508 годзе мастаком Феадосіем, сынам Дзіянісія, «з браціяю». Першапачатковы іканастас сабора ўтрымліваў абразы, напісаныя ў 1405 годзе Андрэем Рублёвым і Феафанам Грэкам. Пасля пажару 1547 года для іканастаса былі падабраны два старажытныя рады — Дэісусны і Святочны, эпохі Феафана Грэка і Андрэя Рублёва.[1]
На паперці Дабравешчанскага сабора (упершыню распісана ў 1564, затым нанова ў 1648 і часткова ў 1667 гг.) намаляваны грэчаскія мудрацы: Арыстоцель (са скруткам, на якім напісана: «Спачтку Бог, потым слова і дух, і з ім адзіна»), Гамер, Плутарх, Менандр, Анаксагор, Пталамей і апостал Епафрадыт[2]. На паўночнай браме можна бачыць выявы старажытнарымскіх прарочыц Сівіл. Унікальная падлога сабора: ён набраны з яспісу мякка-мядовага колеру.
Да XVIII стагоддзя з'яўляўся дамавай царквой Маскоўскіх цароў; яго пратапопы адначасова былі духоўнікамі цароў. У пецярбургскі перыяд прыдворны статус протапрэсвітараў сабора захаваўся.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Гісторыя Дабравешчанскага сабора на pravoslavie.ru
- Дабравешчанскі сабор на patriarchia.ru
- Дабравешчанскі сабор на russiancity.ru
- Ульянов О. Г. Деисус Андреева письма Рублева из Благовещенского храма Московского Кремля (к 575-летию преставления преподобного иконописца) // Макариевские чтения. Выпуск XII: Иерархия в Древней Руси. Можайск-Терра, 2005
- Качалова И.Я., Маясова Н.А., Щенникова Л.А. Благовещенский собор Московского Кремля. М. 1990 (Собрание икон Благовещенского собора, Фрески Благовещенского собора)