Давід Гарэджа (груз. დავითგარეჯა, азерб.: Keşikçidağ) — комплекс пячорных манастыроў размешчаны за 60 км на паўднёвы ўсход ад Тбілісі, на грузінска-азербайджанскай мяжы, распасціраецца на 25 км уздоўж паўпустыннага Гарэджыйскага кража. Дзяржаўная мяжа паміж Грузіяй і Азербайджанам падзяляе манастырскі комплекс Давід Гарэджы на дзве часткі.

Манастыр
Давіда-Гарэджыйскі манастырскі комплекс
груз. დავითგარეჯა, азерб.: Keşikçidağ
Пячорныя манастыры Давід Гарэджы
Пячорныя манастыры Давід Гарэджы
41°26′51″ пн. ш. 45°22′35″ у. д.HGЯO
Краіна Грузія і Азербайджан
Месцазнаходжанне Грузіна-азербайджанская мяжа
Канфесія Грузінская праваслаўная царква
Заснавальнік Давід Гарэджыйскі
Дата заснавання VI стагоддзе
Статус Дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манастырскі комплекс правіць

 

Комплекс складаецца з прыблізна 20 манастыроў, выдзеўбаных у скалах, і ахоплівае тэрыторыі трох раёнаў Грузіі — Гардабанскага, Сагарэджыйскага і Сігнахскага. Галоўным манастыром лічыцца лаўра св. Давіда, якая знаходзіцца на паўночным схіле гары якая раздзяляе Грузію і Азербайджан. Мяжа праходзіць па вяршыні гары якую грузінскія гісторыкі называюць Удабна, паводле назвы аднаго з манастыроў. Гэты манастыр знаходзіцца на азербайджанскай тэрыторыі — на паўднёвым схіле гары. Акрамя іх на паўднёвым схіле знаходзяцца больш за 100 пячор, якія выкарыстоўваліся манахамі як келлі. Далей за ўсё аддалены ад мяжы манастыр Бетрубані (датуецца XII ст.), які знаходзіцца на адлегласці прыкладна двух кіламетраў ад яе.

У многіх цэрквах і трапезных манастыроў захаваліся фрэскі VIII—XIV ст. з партрэтамі гістарычных асоб, у тым ліку партрэтам царыцы Тамары.

Гісторыя правіць

 

Самы старажытны манастыр комплексу, лаўра Давіда, заснавана ў пачатку VI ст. сірыйскім манахам Давідам, адным з 13 сірыйскіх айцоў, якія пасяліліся ў прыроднай пячоры Гарэджа. У тым жа VI ст. яго вучні і паслядоўнікі Дадо і Лукіян заснавалі яшчэ два манастыры — Дадо (Дадос Рка) і Натліс-мцэмелі (Іаана Хрысціцеля).

У IX ст. Іларыён Картвелі пабудаваў Прэабражэнскую царкву і трапезную, потым уладкаваную сынам Давіда Будаўніка Дзмітрыем, аўтарам знакамітага песнапення «Ты ёсць лаза вінаградная», якое лічыцца шэдэўрам грузінскай царкоўнай музыкі.

У XI ст. манастыр перанёс нашэсце турак-сельджукаў, у XIII ст. быў разрабаваны манголамі, у канцы XIV — XV стст. разрабаваны Тамерланам, у 1615 годзе — зноў разрабаваны персідскім шахам Абасам I.

Згодна з распараджэннем прэзідэнта Азербайджанскай рэспублікі Ільхама Аліева ад 2007 года, комплекс пячор, які ахоплівае частку цыкла Кешыкчыдаг на тэрыторыі Агстафінскага раёна Азербайджанскай Рэспублікі, быў абвешчаны дзяржаўна-культурным запаведнікам «Кешыкчыдаг» Азербайджанскай рэспублікі[1].

Надпісы манастыра правіць

Згодна з падлікамі, у манастырах Давід Гарэджы у вялікай колькасці ёсць надпісы: грузінскія, да 20 армянскіх, 8 грэчаскіх і 21 усходняя (арабскім пісьмом), а таксама ўнікальная ў сваім родзе тэтралінгва, гэта значыць чатырохмоўны надпіс - на грузінскай, армянскай, грэчаскай і арабскай мовах[2].

 
Грузінскія надпісы ля ўвахода ў лаўру святога Давіда, Давід Гарэджа

Тэрытарыяльная спрэчка правіць

 
Частка манастырскага комплекса, размешчаная на тэрыторыі Агасфінскага раёна Азербайджана.
 

У сувязі з тым, што частка манастырскага комплексу знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана, ён з'яўляецца аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж Грузіяй і Азербайджанам з 1991 года[3].

Паводле меркавання грузінскіх манахаў, якія жывуць у манастыры, усё што адбываецца, гэта частка плана, распрацаванага ў савецкі час, каб падарваць адносіны паміж хрысціянамі-грузінамі і мусульманамі-азербайджанцамі[4]. Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў Грузіі, Георгія Манджгаладзэ, Грузія жадала б размяняць гэтую тэрыторыю, у сувязі з культурнай і гістарычнай значнасцю комплексу для Грузіі[4]. Баку адмаўляецца абменьваць гэтую тэрыторыю з-за стратэгічнага размяшчэння вышынь[5]. У лістападзе 2006 года намеснік міністра замежных спраў Азербайджана адзначыў, што «тэрытарыяльным спрэчкам няма месца. Мы не абмяркоўваем гэтае пытанне»[4].

Зноскі

  1. Тэкст распараджэння прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева ад 2007 года
  2. Л. М. Меликсет-Бек / Эпиграфика Востока, Том 8 /Изд-во Академии наук СССР, 1953 стр. 56
  3. Michael Manlivile. "Ancient monastery starts modern-day feud in caucasus". Middle East Times. {{cite news}}: Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка)
  4. а б в Diana Petriashvili and Fovshan Ismailov (2006-11-03). "Georgia, Azerbaijan Debate Control of Ancient Monastery's Territory". Eurasia.net. Архівавана з арыгінала 22 лютага 2008. Праверана 28 мая 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) [ttp://www.eurasianet.org/departments/insight/articles/eav110306b.shtml Архіўная копія]. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2008. Праверана 28 мая 2017.
  5. idrak Abbasov and David Akhvlediani (2007-03-29). "Monastery Divides Georgia ang Azerbaijan". Institute for War and Peace Reporting. {{cite news}}: Невядомы параметр |accesdate= ігнараваны (прапануецца |access-date=) (даведка)(недаступная спасылка)


Літаратура правіць

  • Чубинашвили Г. Н. Пещерные монастыри Давид-Гареджи. Очерк по истории искусства Грузии. Издательство Академии наук Грузинской СССР. Тбилиси, 1948.
  • Desert Monasticism: Gareja and the Christian East. Papers from the International Symposium, Tbilisi University, September 2000. Ed. Z. Shkirtladze. Tbilisi 2001.