Даманаўскае вадасховішча
Дама́наўскае — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Шчара і яе прытока Грыўды, каля перакрыжавання аўтамабільных дарог М11 (E85) і Р2.
Даманаўскае | |
---|---|
Каардынаты: 52°48′51″ пн. ш. 25°31′18″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён |
Даўжыня | 2 км |
Шырыня | 1,5 км |
Плошча | 1,82 км² |
Аб'ём | 0,00182 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,75 км |
Найбольшая глыбіня | 3,5 м |
Плошча вадазбору | 4160 км² |
Год напаўнення | 1954 |
Вадасховішча створана ў 1954 годзе ў мэтах энергетыкі і рыбагадоўлі. Знаходзіцца за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Івацэвічаў, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы ўсход аграгарадка Даманава, за 1,4 км уверх па цячэнню ад месца ўпадзення Грыўды ў Шчару.
Плошча паверхні вадасховішча 1,82 км². Даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,82 млн м³. Плошча вадазбору 4160 км². Ваганні ўзроўню на працягу года 1,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 523 млн м³. Чаша вадасховішча займае частку поймы рэк Шчара і Грыўда, агароджана дамбай даўжынёй 6,75 км. Напаўняецца вадой са Шчары праз сістэму шлюзаў з Чамялоўскага вадасховішча.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).