Дамінік Дзінга

сербскі футбаліст

Дамінік Дзінга (сербск.: Доминик Динга; нар. 7 красавіка 1998, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Дамінік Дзінга
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1998(1998-04-07)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 187 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2010—2014 Сербія Хайдук (Кула)
2014—2015 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад)
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 6 (0)
2016—2022 Расія Урал (Екацярынбург) 26 (0)
2019—2020   Сербія Партызан (Бялград) 1 (0)
2020—2021   Беларусь Дынама (Мінск) 39 (1)
2022 Казахстан Ардабасы (Шымкент) 5 (0)
2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2014 Сербія Сербія (да 16) 7 (0)
2014—2015 Сербія Сербія (да 17) 14 (0)
2015—2016 Сербія Сербія (да 18) 7 (0)
2016—2017 Сербія Сербія (да 19) 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ураджэнец горада Нові-Сад, а першым клубам футбаліста стаў «Хайдук» з горада Кула. Улетку 2014 года перайшоў у маладзёжную каманду «Вайводзіны» (удзельнік сербскай Суперлігі) з роднага горада, а праз год дэбютаваў ужо за асноўны склад клуба ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

Вясной 2016 года адправіўся ў расійскі «Урал», дзе адгуляў 29 матчаў. Затым на правах арэнды выступаў за бялградскі «Партызан». У лютым 2020 года быў арандаваны мінскім «Дынама» да канца сезона[2]. Стаў асноўным абаронцам мінчан.

У студзені 2021 года арэнда была падоўжана на сезон 2021[3]. Пачатак сезона абаронца прапусціў з-за траўмы, з мая пачаў трывала з’яўляцца ў складзе, у кастрычніку выбыў з-за чарговай траўмы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Дынама»[4].

У першай палове 2022 года знаходзіўся ў складзе «Урала», аднак толькі заставаўся на лаўцы запасных і не выхадзіў на поле. У чэрвені 2022 года пакінуў екацярынбургскі клуб.

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У красавіку 2023 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У жніўні 2023 года пакінуў «Шахцёр»[6].

Міжнародная кар’ера правіць

Выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі і з’яўляўся капітанам зборнай U-17.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Dominik Dinga // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сербы Динга и Павловски стали игроками минского "Динамо"
  3. Минское "Динамо" продлило аренду Доминика Динги
  4. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо"
  5. Футбол. Доминик Динга подписал контракт с солигорским "Шахтером" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
  6. "Шахтер" расстался с Дингой и Дринчичем (руск.). football.by (2 жніўня 2023). Праверана 3 жніўня 2023.