Даніл Анатолевіч Копач

беларускі футбаліст

Даніл Копач (нар. 17 лютага 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Даніл Копач
Поўнае імя Даніл Анатолевіч Копач
Нарадзіўся 17 лютага 2000(2000-02-17)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 1 (0)
2020—2021   Беларусь Смаргонь 38 (1)
2021   Беларусь Слонім-2017 15 (2)
2022   Беларусь Ліда 14 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 красавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней стаў выступаць на юнацкім узроўні за гродзенскі «Нёман», з 2018 года гуляў за дубль клуба. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай гродзенцаў. У сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нёманам»[2].

Сезон 2019 пачынаў у дублі, а 13 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм матча супраць «Слуцка» (0:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з асновай «Нёмана», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[3]. Стаў адным з асноўных ігракоў смаргонскага клуба, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2021, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2021 года перабраўся ў «Слонім-2017»[4], дзе таксама стаў іграком асновы. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[5], але неўзабаве далучыўся да «Ліды», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[6]. Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, з лета страціў месца ў складзе лідскай каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Ліду», тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам».

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Нёман   27 5
2019 Д1 Нёман   1 0
2020 Д2 Смаргонь   25 0
2021 (1) Д1 Смаргонь   13 1
2021 (2) Д2 Слонім-2017   15 2
2022 Д2 Ліда   14 3

Зноскі

Спасылкі правіць