Данііл Іванавіч Барысевіч
Данііл Іванавіч Барысевіч (нар. 6 студзеня 2001, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 студзеня 2001 (23 гады) Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 194 см | |||||||||
Вага | 96 кг | |||||||||
Пазіцыя | атакуючы абаронца | |||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2023 | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Мінск | |||||||||
Нумар | 5 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Выхаванец ДзЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Артур Аляксандравіч Арлавец[1]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Падзерачова[2].
З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду.
Выступаў за юнацкую (2017), юніёрскую (2018—2019), моладзевую (2020—2021) і нацыянальную (з 2022) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[3].
Кар’ера правіць
- 2015—2017 — РДВАР (Мінск)
- 2017—2018 — РЦАП-СДзЮШАР (Мінск)
- 2018—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
- з 2022 — Мінск
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі (4): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
- Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2020.
Зноскі
- ↑ Баскетбольный клуб «Цмокі-Мінск» провел мастер-класс для учеников Лидской ДЮСШ №1
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (постоянный)
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!