Дацыт — высокасілікатная магматычная вулканічная парода. Па сваім складзе займае прамежкавае становішча паміж андэзітам і рыялітам. Аналагічна андэзіту, складаецца, у асноўным, з плагіяклазавых палявых шпатаў з біятытам, амфіболам і піраксенам (аўгіт і/або энстатыт). Мае тэкстуру ад схаваназярністай да парфірытавай з украпінамі кварца.

Дацыт

Многія апрацаваныя амфіболавыя і біятытавыя дацыты маюць шэры або бледна-карычневы колер з белымі украпінамі палявога шпата і чорнымі крышталямі біятыта і амфмбола. Іншыя дацыты, асабліва аўгітавыя і энстатытавыя, афарбаваныя больш цёмна.

Пароды дадзенай групы сустракаюцца ў Румыніі, Альмерыі (Іспанія), Аргайле і іншых частках Шатландыі, у Лестэршыры, Новай Зеландыі, у Андах, на Мартыніцы, у Невадзе і іншых раёнах заходняй Паўночнай Амерыкі, у Грэцыі. Часта асацыююцца з андэзітамі і трахітамі, утвараюць лававыя патокі і дайкі, а часам — масіўныя інтрузіі ў цэнтры вулкана.

Літаратура правіць