Джон Мэйв
Джон Мэйв (англ.: John Mawe) — брытанскі мінералог, вядомы за свае практычныя распрацоўкі ў гэтай дысцыпліне.
Джон Мэйв | |
---|---|
англ.: John Mawe | |
Дата нараджэння | 1764[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 кастрычніка 1829 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мінералог, пісьменнік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэйв нарадзіўся ў Дэрбі ў 1764 годзе. Яго маці памерла, калі яму было 10 гадоў, і яго гадавала другая жонка бацькі, Фрэнсіс (народжаная Бэйгтан, Francis Beigton). У раннія гады ён каля 15 лёт правёў у моры, у 1790 годзе стаў капітанам гандлёвага судна Трэнт (Trent), які вёў гандаль з Санкт-Пецярбургам[3].
У 1793 годзе Мэйв паступіў у вучнёўства да дэрбскага муляра Рычарда Браўна (Richard Brown, 1736—1816), і жаніўся на яго дачцэ Сары 1 лістапада 1794 года[3]. «Браўн і Мэйв» стала імем бізнесу па перапродажам побач з Ковент Гардэн (Covent Garden) у 1797 годзе; дзялкі прадавалі аб'екты, створаныя з дэрбішырскага мармуру на фабрыцы ў Дэрбі. Мэйв быў менеджарам гэтага бізнесу, заснаванага ў 1794 годзе. Геалагічныя дыяграмы дэрбішырскага зрэзу, зробленыя з дэрбішырскіх мінералаў, якія захоўваюцца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, раней лічыліся зробленымі Уайтам Уотсанам, але цяпер прынята лічыць, што частка з іх рэальна была зроблена Браўнам і Мэйвам[4].
У канцы стагоддзя Джон Мэйв здзейсніў вандраванне па большасці шахт Англіі і Шатландыі, калекцыяніруючы мінералы для кабінета караля Іспаніі[5]. У 1800 годзе ён стаў уладальнікам крамы каралеўскіх музеяў у Матлак Баце, з-за якой яму прыйшлося ўступіць у спрэчку з Томасам Пірсанам наконт бліжэйшых шахт[6].
У жніўні 1804 года ён пачаў «вандраванне пра камерцыйны эксперымент» у Рыа-дэ-ла-Плата, аплачанае партугальскім рэгентам. Яго мэтай было ацаніць кошт золатаздабыўнай і алмазнай прамысловасці, якія маглі б аздаравіць эканоміку Бразіліі[7]. Мэйв дасягнуў Кадыса калі пачалася вайна паміж Англіяй і Іспаніяй, і ён быў заблакіраваны ў горадзе, дзе захварэў і ледзь не памёр. У сакавіку 1805 года ён адплыў з Кадыса ў Мантэвідэа, дзе па прыбыцці быў пасаджаны ў турму як англійскі шпіён. Яго неўзабаве выкупілі на свабоду, але быў інтэрнараваны аж да захопу Мантэвідэа Уільямам Берэсфордам у 1806 годзе.Ён суправаджаў экспедыцыю Джона Уайтлока ў Буэнас-Айрэс, і па вяртанні ў Мантэвідэа купіў шхуну і адплыў у Бразілію, заходзячы ў розныя порты па шляху, уключаючы востраў святой Катарыны. У Бразіліі ён быў добра прыняты прынцам-рэгентам, якія даў яму дазвол на наведванне алмазных капалень Мінас Герас і іншых у 1809-10 гадах, і таксама даў яму доступ да дзяржаўных архіваў[5].
Мэйв вярнуўся ў Лондан у 1811 годзе і адкрыла крама ў Страндзе, побач з Сомерсет Хаўс, стаўшы добра вядомым мінералогам-практыкам[5]. У 1813 ён быў выбраны ў Каралеўскае геалагічнае таварыства Корнуолла, і ў 1817 атрымаў дыплом Мінералагічнага таварыства Ены[3].
У Джона і Сары Мэйваў было два дзіцяці, дачка і сын. Сын, Джон Сейнт Мэйв (John Saint Mawe, 1797—1820), памёр у 22 годы; жаданнем Сары было быць пахаваным побач з ім. Іх дачка выйшла замуж за Энтані Тысінгтана Татлоу (Anthony Tissington Tatlow, 1789—1828), які стаў партнёрам Мэйва ў адносінах да крамы ў Чэлтэнхэме ў 1816 годзе[3].
Мэйв памёр у Лондане 26 кастрычніка 1829 года. Памятная дошка размешчана ў цэрквы Кастлетана. Яго справу працягнуў Джэймс Тэнант, у супрацоўніцтве з удавой Мэйва, да 1840 года. У Сары Мэйв быў тытул «мінералагіста Яго Вялікасці» да выхаду на пенсію[8].
Працы
правіцьАсноўная праца Мэйва прысвечана яго вандраванню ў Паўднёвую Амерыку: Travels in the Interior of Brazil, London, 1812; Philadelphia, 1816; 2nd edition, 1823.[5]
Таксама ён напісаў:[5]
- The Mineralogy of Derbyshire, 1802.
- A Treatise on Diamonds and Precious Stones, 1813; 2nd ed. 1823.
- A Catalogue of Minerals, 1815.
- A Descriptive Catalogue of Minerals, 1816; 4th edit. 1821; reissued in 1823.
- Familiar Lessons on Mineralogy and Geology, 1819; 10th edit. 1828.
- Amateur Lapidary’s Guide, 3rd edit. 1823; 1827.
- Instructions for the use of the Blow-pipe and Chemical Tests, 4th edit. 1825.
- The Voyager’s Companion or Shell-Collector’s Pilot, 1821; 4th edit. 1825.
- The Linnæan System of Conchology, 1823.
Он редактировал второе издание Wodarch’s Introduction to Conchology, 1822, і напісаў запіску The Occurrence of Diamonds, &c., in Brazil для працы Людвіга Вільгельма Гілберта Annalen der Physik lix. (1818), акрамя On the Tourmaline and Apatite of Devonshire для Quart. Journ. of Science, iv. (1818). Рукапіс On a Gold Mine in South America захоўваецца ў бібліятэцы Геалагічнага таварыства Лондана[5].
Шматлікія публікацыі Мэйва ілюстраваны працамі Джэймса Совербая і яго сыноў[9].
Джон Мэйв на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Swartz A. John Mawe // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Mawe // Biodiversity Heritage Library — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Torrens, H.S.. Mawe, John (1766–1829), mineralogist and dealer in minerals (HTML). Dictionary of National Biography (2004). Oxford University Press (2004). Праверана 22 лістапада 2007.
- ↑ Torrens, Hugh S. (Winter 1992). "Early life ... of John Mawe" (PDF). Buttetin of the Peak District Mines Society. 11 (6): 5. Праверана 6 May 2011.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ а б в г д е Woodward, B.B.. Mawe, John (1764–1829), mineralogist (HTML). Dictionary of National Biography Vol. XXVII. Smith, Elder & Co. (1894). Праверана 21 лістапада 2007.
- ↑ Further notes on the history of phosgenite and matlockite from Matlock, England Архівавана 9 верасня 2020., Peter S. Burr in the Mineralogical Record, January 1994, accessed 21 November 2007
- ↑ Pedagogy through print: James Sowerby, John Mawe and the problem of colour in early nineteenth-century natural history illustration by Brian Dolan, The British Journal for the History of Science (1998), 31: 275—304 Cambridge University Press, accessed 21 November 2007
- ↑ James Tennant biography accessed 21 November 2007
- ↑ James Sowerby (1757-1822) (HTML). The Mineralogical Record Museum of Art. Mineralogical Record Inc. Праверана 21 лістапада 2007.