Джон Флемінг (гісторык мастацтва)

Джон Флемінг (12 чэрвеня 1919 — 29 мая 2001) — брытанскі гісторык мастацтва, вядомы сваім пісьменніцкім партнёрствам з Х'ю Гонарам(англ.) бел.. Іх «A World History of Art» (таксама вядомая пад назвай «The Visual Arts: A History»), упершыню апублікаваная ў 1982 годзе, вытрымала сем выданняў. Праца Флемінга «Robert Adam and His Circle in Edinburgh and Rome» (1961) атрымала прэмію Баністэра Флетчэра і медаль Эліс Дэвіс Хічкок[1].

Джон Флемінг
Дата нараджэння 1919
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Флемінг нарадзіўся ў Бервіку-апон-Туідзе(руск.) бел. ў сям’і мясцовага адваката. Ён атрымаў адукацыю ў школе Рагбі(руск.) бел. і выкладаў англійскую мову ў кембрыджскім Трыніці-каледжы, дзе пазнаёміўся з Х'ю Гонарам(англ.) бел., які стаў бы партнёрам па жыцці Флемінга. Ён паехаў у Італію і падчас Другой сусветнай вайны быў ненадоўга свядомым адмоўнікам(руск.) бел. перад уступленнем у Разведвальны корпус(англ.) бел. брытанскай арміі ў Каіры. Там ён пачаў пісаць пра мастацтва з заахвочвання Нікалауса Пеўзнера.

Жывучы ў Азола(руск.) бел. недалёка ад Венецыі, Гонар і Флемінг пачалі плённае пісьмовае партнёрства[2]. Выдавец Ален Лейн запрасіў іх для рэдактуры серый «Style and Civilisation» (пачата ў 1967); «Architect and Society» (пачата ў 1966) і «Art in Context» (пачата 1972)[3].

У 1962 годзе Гонар і Флемінг пераехалі на Вілу Марчыа недалёка ад Лукі(руск.) бел., дзе пражылі на ўсё астатняе жыццё. У 1966 годзе яны супрацоўнічалі з Нікалаусам Пеўзнерам, каб вырабіць «The Penguin Dictionary of Architecture» (2-е выданне 1972), у 1977 годзе яны склалі «The Penguin Dictionary of Decorative Arts. A World History of Art» (таксама вядомы пад назвай «The Visual Arts: A History»), а ў 1991 — «Venetian Hours of Henry James, Whistler and Sargent».

Флемінг памёр у Тофары(італ.) бел., недалёка ад горада Лукі(руск.) бел..

Выбраныя выданніПравіць

  • Robert Adam and His Circle in Edinburgh and Rome. 1961.
  • Penguin Dictionary of Architecture. 1966. (With Nikolaus Pevsner and Hugh Honour)
    • -do.- 2nd edition, 1972.
  • The Penguin Dictionary of Decorative Arts. London: Allen Lane, 1977. (With Hugh Honour)
  • A World History of Art. 1982. (With Hugh Honour)
  • The Venetian Hours of Henry James, Whistler, and Sargent. 1991. (With Hugh Honour)
  • The Visual Arts: a history. 1995. (With Hugh Honour)

Зноскі

  1. Masters, Christopher. John Fleming , The Guardian (2001-06-19). Праверана 24 студзеня 2019.
  2. https://www.telegraph.co.uk/obituaries/2016/05/22/hugh-honour-art-historian--obituary/
  3. Fleming, John — Dictionary of Art Historians, 2013. Retrieved 28 September 2013. Archived here.