Джорджа дэ Кірыка
Джорджа дэ Кірыка (італ.: Giorgio de Chirico; 10 ліпеня 1888, Волас, Грэцыя — 20 лістапада 1978, Рым) — італьянскі мастак, найбуйнейшы прадстаўнік метафізічнага жывапісу, папярэднік сюррэалізму. Старэйшы брат пісьменніка Альберта Савініа.
Джорджа дэ Кірыка | |
---|---|
італ.: Giorgio de Chirico | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1978[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Evaristo de Chirico[d] |
Жонка | Raissa Calza[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, пісьменнік, сцэнограф, ілюстратар, дызайнер упрыгожванняў, рысавальнік, мастак-гравёр |
Жанр | метафізічны жывапіс[d], алегорыя[d][6], пейзаж[6], ню[6], міфалагічны жывапіс[d][6], абстракцыянізм[6], анімалістычны жывапіс[d][6], партрэт[6], нацюрморт[6] і гарадскі пейзаж[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | метафізічны жывапіс[d][7] |
Заступнікі | Emilio Bestetti[d] |
Уплыў на | Luc Bestetti[d] і Zeev Tsuk[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | fondazionedechirico.org/… |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў грэчаскім Воласе ў італьянскай сям’і Джэмы Чарвета і Эварыста дэ Кірыка. Яго маці мела генуэзска-грэчаскія карані (верагодна, нарадзілася ў Смірне), а яго бацька належаў да сіцылійскай арыстакратыі. Вучыўся ў Вышэйшай мастацкай школе ў Афінах, у 1906 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе наведваў заняткі ў Мастацкай акадэміі. Там ён адкрыў для сябе Шапенгаўэра і Ніцшэ, жывапіс Клінгера і Бёкліна.
З 1908 года жыў у Італіі. У 1910 годзе прыехаў у Парыж, дзе зблізіўся з Пікаса і Апалінэрам. З пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся ў Італію. З 1912 года браў удзел у выставах Восеньскага Салона, а з 1913 года — Салона Незалежных. У гэты перыяд нараджаецца серыя яго палотнаў — «таямніц».
У 1917 годзе ў ваенным шпіталі Ферары дэ Кірыка пасябраваў з мастаком Карла Кара, заснаваў разам з ім рух метафізічнага жывапісу. Паміж 1908 і 1917 гадамі мастак стварыў свае самыя значныя творы — серыю відаў пустынных гарадскіх плошчаў і нацюрмортаў.
Зноскі
- ↑ а б Giorgio DeChirico
- ↑ а б Giorgio de Chirico — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в https://hedendaagsesieraden.nl/2019/08/12/giorgio-de-chirico/
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в г д е ё ж з RKDartists
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/m/metaphysical-art