Джордж Веа

ліберыйскі палітык

Джо́рдж Ве́а (англ.: George Weah; поўнае імя — Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа, англ.: George Manneh Oppong Ousman Weah; 1 кастрычніка 1966, Манровія) — ліберыйскі палітык і былы футбаліст, нападнік. Ігрок зборнай Ліберыі.

Футбол
Джордж Веа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1966(1966-10-01)[1][2][…] (58 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Ліберыі Ліберыя
Сцяг Францыі Францыя
Рост 182 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападаючы
Маладзёжныя клубы
1981—1984 Сцяг Ліберыі Янг Сюрвайверс Кларэтан
1984—1985 Сцяг Ліберыі Бонгрэндж Компані
Клубная кар’ера[* 1]
1985—1986 Сцяг Ліберыі Майты Барал 10 (7)
1986—1987 Сцяг Ліберыі Інвінсібл Ілевен 23 (24)
1987 Сцяг Кот-д'Івуара Афрыка Спортс 0 (0)
1987—1988 Сцяг Камеруна Танер 18 (14)
1988—1992 Сцяг Францыі Манака 103 (47)
1992—1995 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 96 (32)
1995—1999 Сцяг Італіі Мілан 114 (46)
1999—2000   Сцяг Англіі Чэлсі 11 (4)
2000 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 7 (1)
2000—2001 Сцяг Францыі Марсель 19 (5)
2001—2003 Сцяг ААЭ Аль-Джазіра 8 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
1988—2018 Сцяг Ліберыі Ліберыя 61 (22)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны іграком года па версіі ФІФА, найлепшым футбалістам Еўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам года. Пасля завяршэння футбольнай кар’еры заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю. У 2017 абраны на пост прэзідэнта Ліберыі.

Спартыўныя дасягненні

правіць
  • Чэмпіён Ліберыі: 1987
  • Чэмпіён Камеруна: 1988
  • Чэмпіён Францыі: 1994
  • Чэмпіён Італіі: 1996, 1999
  • Уладальнік Кубка Францыі: 1991, 1993, 1995
  • Фіналіст Кубка кубкаў: 1992
  • Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1994/95 (7 галоў)
  • Найлепшы футбаліст Еўропы («Залаты мяч»): 1995
  • Найлепшы футбаліст свету па версіі ФІФА: 1995
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі: 1989, 1995
    • Другі футбаліст Афрыкі: 1991, 1992, 1994, 1996
  • Найлепшы футбаліст Афрыкі XX стагоддзя па версіі ІФФХС
  • Уваходзіць у спіс ФІФА 100
  • Правёў 24 матчы і забіў 12 галоў у кубках Францыі
  • Правёў 13 гульняў і забіў 4 галы ў кубках Італіі
  • У еўракубках правёў 61 матч і забіў 33 галы
  • Усяго ў Кубку і Лізе Чэмпіёнаў правёў 20 матчаў і забіў 13 галоў.

Палітычная кар’ера

правіць

Пасля завяршэння футбольнай кар’еры Веа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю, і ў 2005 годзе балатаваўся на пост прэзідэнта Ліберыі. Перамогшы ў першым туры галасавання з 28 % галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Серліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзідэнтам.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, што праходзіў 10 кастрычніка 2017 года, Веа набраў 38,4% галасоў і апярэдзіў Джозэфа Бакая, які на працягу апошніх 12 гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, Затым у другім туры выбараў 26 снежня Джордж Веа быў абраны прэзідэнтам Ліберыі.

Зноскі

  1. George Weah // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. George Weah // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/George-Weah

Спасылкі

правіць