Джордж Клінтан (палітык)
Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 26 ліпеня 1739 — 20 красавіка 1812) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ён быў першым абраным губернатарам Нью-Ёрка, і затым віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў пры Томасе Джэферсане і Джэймсе Мэдысане.
Джордж Клінтан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: George Clinton | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аарон Бёр | ||||||
Пераемнік | Элбрыдж Томас Джэры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джон Джэй | ||||||
Пераемнік | Morgan Lewis[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Джон Джэй | ||||||
Нараджэнне |
26 ліпеня 1739[1][2] |
||||||
Смерць |
20 красавіка 1812[1][2] (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Charles Clinton[d] | ||||||
Маці | Elizabeth Denniston[d][3] | ||||||
Жонка | Sarah Cornelia Clinton[d] | ||||||
Дзеці | Elizabeth Clinton Tallmadge[d], Cornelia Clinton Genêt[d], Catherine Clinton[d] і George Clinton[d] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Кантынентальная армія і Брытанская армія[d] | ||||||
Званне | lieutenant[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва ўзросце 18 гадоў Клінтан паступіў на службу ў Брытанскую Армію падчас Франка-індзейскай вайны, даслужыўся да звання лейтэнанта. Затым ён вывучаў права, пасля стаў сакратаром у судзе агульнаграмадзянскіх позваў, а затым працаваў у каланіяльным сходзе. Пазней ён быў абраны ў Кантынентальны Кангрэс, дзе галасаваў за Дэкларацыю незалежнасці ЗША, але быў выкліканы Джорджам Вашынгтонам для службы брыгадным генералам народнага апалчэння і павінен быў з’ехаць перад падпісаннем.
Клінтан быў вядомы сваёй нянавісцю да лаялістаў — ён выкарыстоўваў канфіскацыю і продаж іх маёмасці, каб дапамагчы здушыць іх супраціў. Джордж Клінтан быў прыхільнікам і сябрам Джорджа Вашынгтона, падчас цяжкай зімоўкі ў Вэлі-Фордж ён пастаўляў прадукты харчавання войскам. На першую ў гісторыі ЗША інаўгурацыю прэзідэнта Клінтан прыехаў разам з Вашынгтонам верхам на кані і даў урачысты абед у гонар гэтай падзеі.
Зноскі
- ↑ а б George Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б George Clinton // GeneaStar
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
правіцьKaminski, John P. George Clinton: Yeoman Politician of the New Republic. — Madison House. — 1993.