Джордж Мейсан IV (англ.: George Mason IV, 11 снежня 1725 — 7 кастрычніка 1792) — амерыканскі плантатар і палітык, дэпутат Канстытуцыйнага канвента 1787 года і адзін з аўтараў Біля аб правах. Адзін з трох дэлегатаў, якія адмовіліся падпісаць Канстытуцыю ЗША.

Джордж Мейсан
Нараджэнне 11 снежня 1725(1725-12-11)[1][2]
Смерць 7 кастрычніка 1792(1792-10-07)[3][1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька George Mason III[d]
Маці Ann Thomson[d]
Жонка Ann Eilbeck[d]
Дзеці Thomson Mason[d], Thomas Mason[d], William Mason[d], George Mason V[d] і John Mason[d]
Веравызнанне англіканства
Дзейнасць адвакат, палітык, Planter class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мейсан нарадзіўся ў 1725 годзе, верагодна ў акрузе Фэрфакс, у калоніі Вірджынія. Яго бацька рана памёр, і маці кіравала ўласнасцю да яго паўналецця. Ён ажаніўся ў 1750 годзе, пабудаваў сядзібу Ганстан-Хол і прысвяціў сябе сельскай гаспадарцы. Некаторы час служыў дэлегатам Палаты бюргераў. Калі пачаўся канфлікт Брытаніі з калоніямі, Мейсан быў дэлегатам 4-га і 5-га Вірджынскіх канвентаў (1775 і 1776). У 1776 годзе ён падрыхтаваў праект Вірджынскай дэкларацыі правоў і ў асноўным ім складзены тэкст, ухвалены ў выніку Канвентам. Калі распрацоўваўся праект Канстытуцыі Вірджыніі, ухвалу атрымала версія Мейсана, а не Джэферсана. Калі пачалася Вайна за незалежнасць, ён служыў у Палаце дэлегатаў Вірджынскай асамблеі, але адмовіўся стаць дэпутатам Кантынентальнага кангрэса, спасылаючыся на дрэннае здароўе і сямейныя праблемы.

У 1787 годзе ён стаў адным з дэлегатаў Канстытуцыйнага канвента ў Філадэльфіі, што стала яго адзіным падарожжа за межы Вірджыніі. Ён працаваў некалькі месяцаў, але прыйшоў да высновы, што не гатовы падпісаць выніковы варыянт Канстытуцыі. Адсутнасць Біля аб правах здавалася яму галоўным недахопам Канстытуцыі. Ён гэтак жа настойваў на неадкладнай забароне гандлю людзьмі. Яму не ўдалося адстаяць свае ідэі на Канвенце 1787 года, як і на Вірджынскім ратыфікацыйным канвенце 1788 года, але яго настойлівасць у адстойванні неабходнасці Біля аб правах прывяла да таго, што Джэймс Мэдысан настаяў на іх прыняцці на Кангрэсе 1789 года. Біль быў ратыфікаваны ў 1791 годзе, за год да смерці Мейсана. Пасля смерці Мейсан быў забыты грамадскасцю, але пра яго ўспомнілі ў XX і XXI стагоддзях, калі атрымаў прызнанне яго ўклад у палітычную гісторыю ЗША і Вірджыніі.

Зноскі

  1. а б George Mason // GeneaStar
  2. George Mason // MAK
  3. George Mason // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.