Джэймс Мак-Гіл Б’юкенен
Джэймс Мак-Гіл Б’юкенен-малодшы (англ.: James McGill Buchanan Jr., 3 кастрычніка 1919, Марфрысбора, Тэнесі, ЗША — 9 студзеня 2013, Блэксбург, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986) «за даследаванне дагаворных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў». З’яўляецца адным з заснавальнікаў школы новай палітычнай эканоміі.
Джэймс Мак-Гіл Б'юкенен-малодшы | |
---|---|
James McGill Buchanan Jr. | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1919[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 2013[3][1][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | James McGill Buchanan, Sr.[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Frank Knight[d][5] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 кастрычніка 1919 г. у Марфрысбора (штат Тэнесі)
Джэймс Б’юкенен вучыўся ў універсітэце Тэнесі. Доктарскую ступень атрымаў у Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у універсітэтах Тэнесі, Фларыды і Віргінскім універсітэце. У 1962 годзе сумесна з Г. Талакам апублікаваў працу «Разлік згоды» (англ.: The Calculus of Consent), у якой аналізуецца працэс прыняцця эканамічных рашэнняў змяшанымі метадамі эканамічных і палітычных навук.
Прэзідэнт Таварыства «грамадскага выбару» (1964). Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984) і прэмій А. Сміта па дзвюх версіях (1988 і 1991). У гонар вучонага названы Цэнтр палітычнай эканоміі універсітэта Джорджа Мэйсана.
Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984).
Памёр 9 студзеня 2013 года.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б James M. Buchanan // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ James McGill Buchanan jr. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Very sad news
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118516566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.