Джэмдзет-Наср (араб. عصر جمدة نصر‎‎) — археалагічны перыяд эпохі бронзы ў паўднёвай Месапатаміі (канец 4 — пачатак 3 тысячагоддзяў да н. э.). Назва паходзіць ад аднайменнага археалагічнага помніка на тэрыторыі Ірака.

Джэмдзет-Наср
Бронзавы век
Мармуровая статуэтка быка, мяжа 4 і 3 тысячагоддзяў да н. э.
Геаграфічны рэгіён Месапатамія
Лакалізацыя Месапатамія
Датаванне 3100 г. да н. э. — 2900 г. да н. э.
Носьбіты шумеры
Тып гаспадаркі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство
Пераемнасць
Урукскі перыяд Раннедынастычны перыяд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перыяд Джэмдзет-Наср быў вылучаны археолагамі ў 1930 г. у сувязі з находкамі найстаражытнейшых клінапісных таблетак, якія сведчылі аб вылучэнні пісьма з піктаграм. Для матэрыяльнай культуры гэтага часу таксама характэрна паліхромная і манахромная размаляваная кераміка.

Грамадства перыяду Джэмдзет-Наср ведала сацыяльную няроўнасць. Асноўнымі заняткамі з'яўляліся сельская гаспадарка і рамяство. Гандлёвыя сувязі па-за межамі Месапатаміі былі пакуль абмежаваны.

Спасылкі

правіць