Дзвінска-Віцебская чыгунка

Дзвінска-Віцебская чыгунка, да 1893 года — Дынабурга-Віцебская чыгунка — чыгунка ў Расійскай імперыі, пабудаваная цалкам у межах Віцебскай губерні ў 1863—1866 гадах. Працягласць 244 вярсты.

Дзвінска-Віцебская чыгунка Дынабурга-Віцебская чыгунка
Вакзал у Віцебску
Вакзал у Віцебску
Гады працы: 18661895
Краіна: Расійская імперыя
Стан: З 1895 года у складзе Рыга-Арлоўскай чыгункі
Падпарадкаванне: Расійская імперыя
Працягласць: 244 вярсты

Гісторыя правіць

 
Рыжскі (Рыга-Арлоўскі) вакзал у Двінску

Пастанова аб асноўных умовах чыгункі была зацверджана 19 сакавіка 1863 года.[1][2] Таварыства заснавана ў Вялікабрытаніі на аснове яго заканадаўства; у Расіі кіраванне справамі па будаванню і эксплуатацыі чыгункі было ўскладзена на трох дырэктараў (Фон-Кубэ, Джэймс Армітстэд, Джэймс Гіль) з размяшчэннем кіравання ў Рызе. Заснавальнікі таварыства: Лонданскія банкіры Фрюлінг і Гешэн.[3]

Таварыству прадстаўлена права валодання чыгункай на працягу 85 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва ўсёй лініі або ў цячэнні 87 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва першага ўчастка чыгункі. Права выкупу чыгункі Урадам наступае праз 40 гадоў пасля заканчэння 6 гадоў, акрэсленых на будаванне чыгункі, г. зн. 19 сакавіка 1909 года.

Пастановай была вызначана структура чыгункі ў адзін пуць з земляным палатном і мастамі гэтак жа ў адзін пуць. Будаўнік чыгункі: англійскі інжынер Уільямс.

Чыгунка будавалася як працяг Рыга-Дынабургскай чыгункі, таму шлях трасы пачынаўся ад канчатковай станцыі, пераходзіў Варшаўскую шашу ў адзін узровень з дарогай і накіроўваўся па праваму берагу Заходняй Дзвіны, праходзіў недалёка ад горада Дрысы, перасякаў на 110 вярсце раку Дрысу, ішоў каля горада Полацка, пераходзіў на 110 вярсце раку Обаль і ўваходзіў у Віцебск з заходняга краю. Віцебскі вакзал стаіць на 21 сажань вышэй Дынабургскага. Мастоў неабходна было пабудаваць (каменных і металічных) — 40.[4]

Рух па чыгунцы пачынаўся ўчасткамі: 24 мая 1866 года ад Дынабурга да Полацка (151 вярста) і 5 кастрычніка 1866 года ад Полацка да Віцебска[5].

З адкрыццём у 1868 годзе руху на Арлоўска-Віцебскай чыгунцы[6] адбылося павелічэнне грузапатоку і па прычыне гэтага, Праўленне Таварыства атрымала ад Урада ў 1869 годзе пазыку для будавання станцый, дадатковых станцый водазабеспячэння, пашырэнне майстэрняў і павелічэнне рухавага саставу. У 1868—1869 гадах было зафіксавана 2 выпадкі сходу з рэек, адзін выпадак сутыкнення цягнікоў, і 8 іншых няшчасных выпадкаў, якія прывялі да 4 загінулых і 5 пацярпелых працаўнікоў чыгункі.[7]

З 1894 года - казённая. Са студзеня 1895 года тры чыгункі — Рыга-Дзвінская, Дзвінска-Віцебская і Арлоўска-Віцебская былі аб'яднаныя ў адзіную Рыга-Арлоўскую чыгунку[8].[9]

Заўвагі правіць

  1. РГИА, ф. 446, оп. 26, д. 10. Доклад № 11. 19 марта 1863 г. «Положение об основных условиях для устройства Динабурго-Витебской ж. д.»
  2. ПСЗ-2, 1863 г., № 39393
  3. РГИА, ф. 446, оп. 26, д. 10. Доклад № 6. 1 марта 1863 г. «По предложению банкиров Фрюлинга и Гешена об устройстве железной дороги от Динабурга до Витебска».
  4. {{{загаловак}}}. — 1867.
  5. РГИА, ф. 446, оп. 26, д. 13. Доклад № 25. 5 октября 1866 г. «Об открытии движения по участку Динабурго-Витебской ж. д. от Полоцка до Витебска 5-го октября».
  6. РГИА, ф. 446, оп. 26, д. 15. Доклад № 36. 11 октября 1868 г. «Об открытии движения на участке Витебско-Орловской ж. д. между Витебском и Рославлем 10-го октября».
  7. {{{загаловак}}}. — 1872.
  8. РГИА, ф. 446, оп. 29, д. 14. Доклад № 153. 29 июля 1894 г. «По ходатайству уполномоченных Орловской городской думы об оставлении в городе Орле Управления Риго-Двинской, Двинско-Витебской и Орловско-Витебской железных дорог».
  9. РГИА, ф. 446, оп. 29, д. 14. Доклад № 152. 29 июля 1894 г. «О принятии Двинско-Витебской и Новоторжской железных дорог в казённое управление».

Літаратура правіць