Дзень Волі (фільм)
беларускі кароткаметражны дакументальны фільм
«Дзень Во́лі» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім на тэлеканале «Белсат» у 2008 годзе.[1][2]
Дзень Волі![]() | |
---|---|
Дзень Волі | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 26 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2008 |
Сюжэт Правіць
Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, якая дзейнічае ў Канадзе, і журналіста Радыё Свабода Сяргея Навумчыка. Удзельнікі разважаюць не толькі над мінуўшчынай, але таксама і над шанцамі Беларусі на атрыманне сапраўднай незалежнасці. Фільм сканчаецца выказваннем Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Украіны і Беларусі не можа быць дэмакратычнай Еўропы.
Здымачная група Правіць
- рэжысёр — Юрый Хашчавацкі
Зноскі
- ↑ Дзень Волі . Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.
- ↑ Фільм “Дзень Волі” – да юбілею БНР , Deutsche Welle . Праверана 20 чэрвеня 2020.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Дзень Волі» на YouTube