Дзень энергетыка

Дзень энергетыка — прафесійнае свята ўсіх работнікаў энергетычнай прамысловасці, якая ахоплівае выпрацоўку, перадачу і збыт спажыўцам электрычнай і цеплавой энергіі.

Дзень энергетыка
Тып Прафесійнае свята
Устаноўлена Указам Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1966 года
Дата 22 снежня

Адзначаецца штогод 22 снежня ў шэрагу краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў: Расійская Федэрацыя, Украіна[1], Беларусь[2], Арменія, Кыргыстан. У Казахстане прыпадае на трэцюю нядзелю снежня[3].

Не з’яўляецца выхадным днём.

Гісторыя свята

правіць

Упершыню прафесійнае свята Дзень энергетыка было уведзена ў Савецкім Саюзе Указ Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 23 мая 1966 года ў памяць пра дзень прыняцця плана Дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі на VIII Усерасійскім з’ездзе саветаў ў 1920 годзе[4].

Пазней, Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР № 3018-Х ад 1 кастрычніка 1980 года «Аб святочных і памятных днях», у рэдакцыі Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР № 9724-XI ад 1 лістапада 1988 года «Аб унясенні змяненаў у заканадаўства СССР аб святочных і памятных днях», Дзень энергетыка ў Савецкім Саюзе афіцыйна стаў адзначацца ў трэцюю нядзелю снежня. Дадзены ўказ выклікаў масавае непаразуменне і ігнараванне сярод энергетыкаў, якія ў пераважнай большасці сваёй працягвалі адзначаць сваё свята менавіта 22 снежня.

У Беларусі прафесійнае свята Дзень энергетыка пачаў адзначацца штогод 22 снежня згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка № 479 ад 27 лістапада 1995 года «Аб устанаўленні свята — Дня Энергетыка»[5] (страціў сілу). У цяперашні час дата святкавання не змянілася, але рэгулюецца яна Указам Прэзідэнта Беларусі № 157 ад 26 сакавіка 1998 года (у рэдакцыі ад 30 жніўня 2012 года) «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Значэнне свята

правіць

Дзень энергетыка — дзень прызнання заслуг работнікаў энергетычнай прамысловасці ў эканамічным развіцці, ва ўдасканаленні і падтрыманні паўсядзённага жыцця насельніцтва. Характэрна, што прафесійнае свята энергетыкаў прыпадае на адзін з самых кароткіх светлавых дзён у годзе — дзень зімовага сонцастаяння, калі праца энергетыкаў найбольш прыкметная ў Паўночным паўшар’і.

Зноскі

  1. Сегодня на Украине празднуют День энергетика. Архівавана 6 кастрычніка 2017. Телекомпания «Орбита» (Украина) // orbita.dn.ua (22 декабря 2015 года)
  2. Сегодня День энергетика. Архівавана 23 снежня 2015. Телеканал «Беларусь-24» // belarus24.by (22 декабря 2015 года)
  3. Перечень профессиональных и иных праздников в Республике Казахстан (утверждён Указом президента Республики Казахстан от 20 января 1998 года № 3827). Архівавана 17 красавіка 2022. Информационно-правовая система нормативных правовых актов Республики Казахстан «Әділет» // egov.kz
  4. П. Г. Грудинский. Первый съезд советских электротехников.. К 60-летию 8-го Всероссийского электротехнического съезда. Журнал «Электричество» 1981 г., № 10 (октябрь 1981). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016.
  5. День энергетика отмечается в Беларуси. Архівавана 23 снежня 2015. // open.by (22 декабря 2011 года)

Спасылкі

правіць