Дзмітрый Іванавіч Кулеба
Дзмітрый Іванавіч Кулеба (укр.: Дмитро Іванович Кулеба; нар. 19 красавіка 1981[1], Сумы[2][1]) — украінскі дыпламат. Міністр замежных спраў Украіны (2020—2024).
Дзмітрый Іванавіч Кулеба | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Дмитро Кулеба | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вадзім Уладзіміравіч Прыстайка[d] | ||||||
Пераемнік | Андрэй Іванавіч Сібіга | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іванна Арэстаўна Клімпуш-Цынцадзэ[d] | ||||||
Пераемнік | Вадзім Уладзіміравіч Прыстайка[d] | ||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1981[1] (43 гады) |
||||||
Бацька | Іван Дзмітрыевіч Кулеба[d] | ||||||
Веравызнанне | Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Дзейнасць | дыпламат[3], дыпламатыя[4] і палітыка[4] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 красавіка 1981 года ў Сумах.
У 2003 годзе скончыў Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Міжнароднае права». Кандыдат юрыдычных навук. Валодае англійскай, французскай і рускай мовамі.
З 2003 года — аташэ службы галоўнага юрысконсульта МЗС Украіны. У 2004—2005 гадах — аспірант кафедры міжнароднага права Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. У 2005 годзе — трэці сакратар упраўлення прававога забеспячэння МЗС Украіны. У 2005—2009 гадах быў трэцім і другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2010—2012 гадах — першы сакратар, саветнік, начальнік упраўлення Сакратарыята Міністра замежных спраў Украіны. У 2013 годзе — дарадца віцэ-прэм’ера Украіны Канстанцін Грышчанкі па гуманітарных пытаннях. З 2013 года — кіраўнік Фонду культурнай дыпламатыі. У лістападзе 2013 года — лютым 2014 года прымаў актыўны ўдзел у Еўрамайдане.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў чэрвені 2014 года вярнуўся на працу ў МЗС Украіны па запрашэнні міністра Паўла Клімкіна. Займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла па пытаннях стратэгічных камунікацый. 9 красавіка 2016 года прызначаны пастаянным прадстаўніком Украіны пры Савеце Еўропы. З 29 жніўня]] 2019 года — намеснік прэм’ер-міністра Украіны па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. З 4 сакавіка 2020 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Дзяніса Шмыгаля. Самы малады кіраўнік МЗС Украіны ў гісторыі. 24 жніўня 2021 года Д. І. Кулебе прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 5 верасня 2024 года зняты з пасады.
Зноскі
- ↑ а б в г https://lb.ua/file/person/3191
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20240904131007/https://www.kmu.gov.ua/en/profile/dmitro-kuleba
- ↑ Dramática jornada en Kiev: ya son los 198 civiles ucranianos muertos tras el ataque ruso
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзмітрый Іванавіч Кулеба