Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў

беларускі футбаліст

Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Футбол
Дзмітрый Харытонаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў
Нарадзіўся 12 красавіка 1997(1997-04-12)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2019 Беларусь Віцебск 0 (0)
2013—2014   Беларусь Віцебск-2 8 (-9)
2017   Беларусь Орша 30 (-47)
2018   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 26 (-22)
2019   Беларусь Орша 27 (-53)
2021 Беларусь Слуцк 7 (-14)
2022— Беларусь Віцебск 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2023.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[2], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[3], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.

У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[5]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[6]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна» (21 чэрвеня, выніковы лік 3:2). У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Віцебск-2   3 -6
2014 Д3 Віцебск-2   5 -3
2015 дубль Віцебск   20 -27
2016 дубль Віцебск   19 -25
2017 Д2 Орша   30 -47
2018 Д2 Нафтан   26 -22
2019 Д2 Орша   27 -53
2021 Д1 Слуцк   7 -14
2022 дубль Віцебск   13 -?

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[8][9].

Зноскі