Дзмітрый Міхайлавіч
князь друцкі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Міхайлавіч (князь друцкі))
Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.
Дзмітрый Міхайлавіч | |
---|---|
Род | Друцкія |
Бацька | Міхаіл Міхайлавіч |
Маці | Сафія[d][1] |
Дзеці | Сямён Дзмітрыевіч і Аляксандра Дзмітрыеўна[d] |
Дзейнасць | арыстакрат |
З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча. Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае княства Уладзімірскае і Вялікае княства Маскоўскае.[2]
У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[2]
Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Кузьмин 2007, с. 57.
Літаратура правіць
- Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.