Дынабургскі замак
Дынабургскі замак (лат.: Dinaburgo pilis, ням.: Dünaburg) — замак у Наўенскай воласці Латгаліі (Латвія), непадалёк ад Даўгаўпілса. Пабудаваны Лівонскім ордэнам між 1273—1277 годамі, разбураны маскоўскімі войскамі да 1577 года. Рэшткі замка даступныя для наведвання[2].
Замак | |
Дынабургскі замак | |
---|---|
55°54′45″ пн. ш. 26°43′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | Эрнст фон Ратцэбург[d] |
Дата заснавання | 1275 |
Дата скасавання | 1577 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1273 годзе Магістр Лівонскага ордэна Эрнст фон Ратцэбург збудаваў замак Дынабург ва ўладаннях вялікага літоўскага князя Трайдзеня. Замак меў стратэгічнае значэнне: служыў базай для наездаў Ордэна на цэнтральную Літву, каб прымусіць Трайдзеня аказваць падтрымку земгалам, што змагаліся з лівонцамі[3]. У 1277 Трайдзень пачаў аблогу замка. За месяц ён зладзіў 4 спробы штурма абложнымі вежамі, аднак вымушаны быў адступіць. Майстар фон Ратцэбург у адказ зладзіў у 1278 годзе беспаспяховы паход углыб Літвы, які скончыўся разгромам пад Ашэрадэнам (цяперашняе Айзкраўклэ).
У XIV—XVI стагоддзях Вялікае Княства Літоўскае і Маскоўская дзяржава некалькі разоў разбуралі замак, але кожны раз яго адбудоўвалі:
- у 1313 годзе амак быў перабудаваны майстрам Герхардам фон Ёркам;
- у 1396 годзе літоўцы разбурылі замак, пасля чаго Ордэн яго аднавіў;
- у 1403 годзе вялікі літоўскі князь Вітаўт уварваўся ў Латгалію і разбурыў Дынабургскі замак, пасля чаго крыжакі яго аднавілі;
- у 1418 годзе Вітаўт зноў захапіў і спаліў замак;
- у 1481 годзе замак здабыў маскоўскі цар Іван III;
- у 1558 годзе маскоўскі цар Іван Грозны пачаў вайну за выхад да Балтыйскага мора, у 1559 годзе ненадоўга захапіў замак;
- у 1561 годзе паводле Віленскай уніі Лівонія была падзелена, і Латгалія адышла да Вялікага Княства Літоўскага. Пасля Люблінскай уніі 1569 года гэтыя землі сталі супольным уладаннем Вялікага Княства Літоўскага і Кароны. Дынабургскі замак стаў адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна і сядзібай каталіцкага біскупа;
- у 1577 годзе Іван Грозны захапіў замак і загадаў зруйнаваць яго да зямлі. Пасля сыходу маскавітаў мясцовыя жыхары вярнулі тэрыторыю сабе, аднак у сувязі з моцнымі разбурэннямі паселішча было перанесенае на 19 км ніжэй па цячэнні Дзвіны, дзе паўстаў сучасны горад. Кароль Стэфан Баторый вырашыў не перабудоўваць стары замак, які страціў былое стратэгічнае значэнне.
- у 1671 годзе была спроба перабудовы замка, але ён канчаткова быў разбураны ў часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721). Рэшткі муроў былі разбураны ў 1811—1829 гадах.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Latvijas Vēstnesis — Latvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.
- ↑ Alberts Zarāns. Latvijas pilis un muižas. Castles and manors of Latvia. — Riga, 2006. — ISBN 9984-785-05-X.
- ↑ William Urban. The Baltic Crusade. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — С. 283—286. — ISBN 0-929700-10-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дынабургскі замак