Віленская унія
Віленская унія (лац.: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны 18 (28) лістапада 1561 года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.
Апісанне
правіцьPacta Subiectionis
правіцьАрыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.
Умовы дагавора:
- Секулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфедэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэна і дзяржаў-біскупстваў.
- Стварэнне на секулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзвіне:
- а. Лівонскае герцагства з Рыгай на поўнач ад Заходняй Дзвіны;
- б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны.
- Готхард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Семігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі і пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
- Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага і станавіліся ленамі Жыгімонта II Аўгуста.
- Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт II Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
- а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбургскага веравызнання[1].
- б. пацверджанне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнанне за сваякамі абодвух палоў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
- в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].
Privilegium Sigismundi Augusti
правіцьВынікі
правіцьВіленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Hylzen, Jan August. Inflanty w dawnych swych i wielorakich aż do wieku naszego dziejach i rewolucjach, z wywodem godności i starożytności szlachty tamecznej, tudzież praw i wolności z dawna i teraz jej służących, zebrane i polskiemu światu do wiadomości w ojczystym języku podane przez Jaś. Wielm. Jmci pana Jana Augustyna Hylzena, Kasztelana Inflanckiego, Starostę Brasławskiego …, Wilno: w Drukarni J. K. M. Akademickiej Societatis Jesu, 1750. — S. 112.
- Янчевецкий, Г. А. Документы к истории присоединения Ливонии к Польше // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края: в 4 т.. — Рига, 1876—1883. — Т. III (1880). — C. 402—432.
Спасылкі
правіць- Herder-Institut: Das «Privilegium Sigismundi Augusti» und die «Pacta Subiectionis» oder: der November 1561 in der baltischen Geschichte, mit Bildern des Vertrages von Wilna Архівавана 15 жніўня 2009. (недаступная спасылка — гісторыя, копія) (ням.)