Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч

беларускі футбаліст і трэнер

Дзмітрый Ліхтаровіч (нар. 1 сакавіка 1978, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. На працягу 14 гадоў выступаў за футбольны клуб БАТЭ, з 2009 па 2015 гады быў яго капітанам. З’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера БАТЭ.

Футбол
Дзмітрый Ліхтаровіч
Поўнае імя Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч
Нарадзіўся 1 сакавіка 1978(1978-03-01)[1][2] (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1994—2001 Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 183 (12)
1995—1997   Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 14 (4)
2002—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 288 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1993—1994 Беларусь Беларусь (да 16) 6 (0)
1995 Беларусь Беларусь (да 18) 2 (0)
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (0)
2004 Беларусь Беларусь (алімпійская) 2 (0)
2007 Беларусь Беларусь 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2021—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) дубль
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесперапынна гуляў на працягу 14 гадоў. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 года забіў першы ў гісторыі гол беларускіх клубаў у групавым этапе Лігі Еўропы (у браму «Эвертана»).

Пачынаючы з 2011 года стаў радзей з’яўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілін. Тым не менш, працягваў быць капітанам. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3], а ў студзені 2015 года стала вядома, што Дзмітрый застанецца ў камандзе і ў сезоне 2015[4].

У студзені 2016 года Ліхтаровіч прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5].

З’яўляецца дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі — рэкордная колькасць чэмпіёнскіх тытулаў.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2007 годзе згуляў у таварыскім матчы нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірана.

Трэнерская кар’ера правіць

Неўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны асістэнтам галоўнага трэнера дубліруючага склада БАТЭ Ігара Чумачэнкі[6], працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчан[7]. Са студзеня 2021 года вярнуўся ў трэнерскі штаб дубля. У студзені 2023 года зноў стаў памочнікам Альшэўскага ў асноўнай камандзе[8]. Застаўся ў трэнерскім штабе асноўнай каманды і пасля прызначэння ў студзені 2024 года новым галоўным трэнерам Ігара Крывушэнкі[9].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Dmitri Likhtarovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Likhtarovich // FBref.com
  3. Дмитрий Лихтарович продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (15 студзеня 2013). Праверана 26 студзеня 2024.
  4. Дмитрий Лихтарович продлил соглашение с БАТЭ (руск.). football.by (23 студзеня 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Дмитрий Лихтарович завершил игровую карьеру (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Чумаченко возглавил дубль БАТЭ, Лихтарович стал ассистентом (руск.). by.tribuna.com.
  7. Альшевский назвал имена специалистов, которые войдут в тренерский штаб БАТЭ (руск.). football.by (3 студзеня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Александр Лисовский и Игорь Рожков вошли в тренерский штаб БАТЭ (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Игорь Криушенко спустя 16 лет вновь возглавил БАТЭ (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.