Дзяржава В’етнам
Дзяржава В’етнам (в’етн.: Quốc gia Việt Nam) — дзяржава, якая прэтэндавала на ўладу над усёй тэрыторыяй В’етнаму ў 1949—1954 гадах.
Гістарычная дзяржава | |||||
Дзяржава В’етнам | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: March of the Students[d] | |||||
2 ліпеня 1949 — 26 кастрычніка 1955
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | в'етнамская мова | ||||
Грашовая адзінка | індакітайскі піястр[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | асацыяваная дзяржава[d] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя
правіцьДа Другой сусветнай вайны В’етнам уваходзіў у склад каланіяльнай адзінкі Індакітайскі Саюз: Кахінхіна была французскай калоніяй і знаходзілася ў падпарадкаванні Міністэрства гандлю і калоній, а Анам і Тонкін — пратэктаратамі, узаемаадносіны з якімі ажыццяўляліся па лініі французскага міністэрства замежных спраў.
Пасля Другой сусветнай вайны 2 верасня 1945 года на ўсёй в’етнамскай тэрыторыі камуністамі была абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам. 6 сакавіка 1946 года Францыя прызнала незалежнасць Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам у складзе Індакітайскага Саюза, а 2 чэрвеня 1946 Французскія каланіяльныя ўлады ў В’етнаме абвясцілі Аўтаномную Рэспубліку Кахінхіна. 6 ліпеня 1946 пачалася франка-в’етнамская мірная канферэнцыя ў Фантэнбла. Хо Шы Мін заявіў аб згодзе на асацыяцыю ДРВ з Францыяй і аб непрызнанні Аўтаномнай Рэспублікі Кахінхіна. Аднак у канцы 1946 года пачалася Індакітайская вайна.
У 1948 годзе Францыя прыйшла да высновы, што трэба стварыць палітычную альтэрнатыву дзяржаве камуністаў. 27 мая 1948 года быў створаны Часовы цэнтральны ўрад В’етнама, які ўзначаліў прэзідэнт Кахінхіны Нгуен Ван Суан. 14 ліпеня 1949 года Кахінхіна, Анам і Тонкін аб’ядналіся ў Дзяржаву В’етнам.
Дзяржава В’етнам
правіцьПад ціскам французаў кіраўніком дзяржавы В’етнам стаў былы імператар Бао Дай, аднак неўзабаве ён вярнуўся ў Францыю і прымаў у в’етнамскай палітыцы толькі абмежаваны ўдзел. Урад дзяржавы В’етнам узначальвалі Нгуен Фан Лонг, Чан Ван Хыу, Нгуен Ван Там, Фам Быу Лок, Фан Хюі Куат, Нго Дзінь З’ем. Дзяржаўная палітыка была арыентавана на падтрымку Францыі ў Індакітайскай вайне.
Тым часам ваенная абстаноўка складвалася неспрыяльна для французаў і іх саюзнікаў, і ў 1954 годзе адбылася Жэнеўская канферэнцыя.
У адпаведнасці з рашэннямі канферэнцыі, В’етнам быў часова падзелены на дзве часткі па 17-й паралелі (дзе стваралася дэмілітарызаваная зона), з перагрупоўкай В’етнамскай народнай арміі на поўнач і сіл Французскага саюза на поўдзень. У ліпені 1955 года ў абедзвюх частках В’етнама павінны былі быць праведзены свабодныя выбары з мэтай вызначэння будучага палітычнага рэжыму і ўз’яднання краіны.
Утварэнне Рэспублікі В’етнам
правіцьПрэм’ер-міністр Нго Дзінь З’ем пачаў будаваць планы па звяржэнні Бао Дая. Ён прызначыў на 23 кастрычніка 1955 года рэферэндум, мэтай якога было вызначыць будучую форму кіравання ў краіне, і фактычна «выштурхнуў» Бао Дая з палітычнай сцэны, нягледзячы на спробы былога імператара сарваць рэферэндум. У перыяд да галасавання агітацыя за Бао Дая фактычна была забаронена, а выбарчая кампанія Нго Дзінь Зема была сканцэнтравана на асабістых выпадах супраць Бао Дая. У выніку рэферэндуму ў Дзяржаве В’етнам яна была пераўтворана ў Рэспубліку В’етнам.