Дзідра Рытэнберга

Дзідра Рытэнберга (латыш. Dzidra Ritenberga; 29 жніўня 1928 — 9 сакавіка 2003) — латвійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр. Заслужаны артыст Латвійскай ССР (1960).

Дзідра Рытэнберга
лат.: Dzidra Ritenberga
Дата нараджэння 29 жніўня 1928(1928-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2003(2003-03-09)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінарэжысёр
Гады актыўнасці 19481990
Узнагароды
IMDb ID 0728653

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 29 жніўня 1928 года ў Межылдзерэ Дундагскай воласці Вентспілскага павета, у сям’і Артура Рытэнберга. Скончыла Ліепайскую вячэрнюю сярэднюю школу, студыю Дзяржаўнага драматычнага тэатра ім. А. Упіта (педагог Вера Балюна, 1948) і рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Я. Вітола (1974).

Была актрысай Ліепайскага драматычнага тэатра (1948—1957), Рыжскага тэатра рускай драмы (1957—1962), Маскоўскага драматычнага тэатра ім. К. С. Станіслаўскага (1962—1975). Рэжысёр Рыжскай кінастудыі (1975—1990).

Член Саюза кінематаграфістаў Латвіі з 1958 года. Заслужаная артыстка Латвійскай ССР (1960).

Уладальніца прыза Венецыянскага кінафестывалю за выкананне галоўнай ролі ў фільме «Мальва» рэжысёра Уладзіміра Браўна (1957).

Памерла 9 сакавіка 2003 года пасля працяглай хваробы. Пахавана на Рыжскіх Лясных могілках.

Фільмаграфія

правіць

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2016.