Дзікае (возера, басейн Волмы)

Дзі́кае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Волма (прыток Свіслачы), за 1,3[1] км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чэрвень.

Дзікае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,53 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,16 км²
Аб’ём 0,00134 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,36 км
Найбольшая глыбіня 20 м
Сярэдняя глыбіня 8,4 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Дзікае (Беларусь)
Дзікае
Дзікае
Дзікае (Мінская вобласць)
Дзікае
Дзікае
Map

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,42 км, даўжыня берагавой лініі 1,36 км. Найбольшая глыбіня 20 м, сярэдняя — 8,4 м. Аб’ём вады ў возеры 1,34 млн м³. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі забалочаныя[1]. Пратокай злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Чэрвенка.

У возеры водзяцца карась[2], лінь, плотка, акунь, шчупак і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. а б в Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць