Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў

(Пасля перасылкі з Дз. А. Маслакоў)

Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў (8 лютага 1927, в. Леснікі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 25 лютага 2011) — беларускі патафізіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Ганаровы грамадзянін г. Гродна (1997). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў
Дата нараджэння 8 лютага 1927(1927-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2011(2011-02-25) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, фізіёлаг, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут (аспірантура, 1954).

Працаваў у Віцебскім медінстытуце асістэнтам, дацэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1954—1962), дэканам факультэта (1959—1962), у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце рэктарам (1962—2011) і адначасова загадчыкам кафедры паталагічнай фізіялогіі (1962—2003).

Навуковыя інтарэсы: паталагічная фізіялогія.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1979), ордэны СССР «Знак Почета» (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1981), медаль Францыска Скарыны (1997), ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961), Вярхоўнага Савета БССР (1977), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1993), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя» (1970) і інш.

Літаратура правіць

  • Дмитрий Андреевич Маслаков // Здравоохранение. — 2007. — № 2. — С. 76 : фото.
  • Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч // Гродзенскі гарадскі выканаўчы факультэт [Электронный ресурс] : сайт. — Режим доступа:
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 536.