Добрая Надзея
До́брая Надзе́я[1] (трансліт.: Dobraja Nadzieja, руск.: Добрая Надея) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Крыўскага сельсавета.
Пасёлак
Добрая Надзея
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 17 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
правіцьПобач аўтадарога Чабатовічы — Уваравічы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў XIX стагоддзі як памешчыцкі маёнтак. У 1846 годзе 2 фальварка, гаспадар аднаго з іх меў 891 дзесяціну, другога - 149 дзесяцін зямлі. У 1857 годзе адкрыта мылаварня (5 работнікаў). Па перапісу 1897 года працавала невялікая фанерная фабрыка, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.
У 1926 годзе ва Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса "Чырвоны шлях" (цэнтр -—вёска Бацунь).
Ліквідаваны ў 2013 годзе[2].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка
правіць- 1897 год — 8 двароў, 33 жыхара (паводле перапісу).
- 1925 год — 9 двароў, 73 жыхара.
- 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт До́брая Надзе́жда, Надзе́ждзіна, н.
- ↑ Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 21 мая 2013 г. № 169 Об упразднении сельского населенного пункта Буда-Кошелевского района
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх