Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 (Мінск)

Мінск

Дом па Ленінградскай вуліцы, 5 — жылы дом у Мінску. Пабудаваны ў 1937 годзе па праекце архітэктара А. П. Воінава для навукова-тэхнічных работнікаў. Цяпер частка 1-га паверха занята прадпрыемствам гандлю. Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі канструктывізму.

Славутасць
Дом па Ленінградскай вуліцы, 5
53°53′34″ пн. ш. 27°32′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d] і эклектыка
Архітэктар Аляксандр Пятровіч Воінаў
Дата пабудовы 1937 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000107шыфр 713Г000107
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з пакатым вальмавым дахам пастаўлены на высокім цокалі, апрацаваным рустам. Галоўны фасад падоўжны, атынкаваны і дэкарыраваны ордарнымі элементамі. На ім вылучаюцца блокі 4 лесвічных клетак, якія маюць вертыкальнае стужкавае шкленне. Вакол лесвічных клетак згрупаваны балконы. Вокны прамавугольныя. Астатнія фасады без дэкору.

Літаратура правіць