Дом па Рэвалюцыйнай вуліцы, 12 (Мінск)

Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 12 — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Славутасць
Дом па вуліцы Рэвалюцыйнай, 12
53°54′11″ пн. ш. 27°33′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Бакавы фасад з боку дома №10
 
Двор паміж дамамі № 12 (злева) і № 14 (справа)

Двухпавярховая пабудова са складанай выцягнутай у глыбіню двара формай плана, накрытая вальмавым дахам. На галоўным фасадзе праходзіць карнізная бэлька, вуглы акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Вокны прамавугольныя, без ліштваў. 1-ы і 2-і паверхі аддзелены простым карнізам. Бакавы фасад будынка ў савецкі час амаль цалкам зашклёны.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць