Дом па Савецкай вуліцы, 11 (Пінск)
Пінск
Дом па Савецкай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.
Славутасць | |
Дом па Савецкай вуліцы, 11 | |
---|---|
52°06′58″ пн. ш. 26°06′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьСкладаны ў плане, развіты ў бок двара будынак. Атынкаваны галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і філёнгамі. Вокны аформлены ліштвамі, фасады — лапаткамі і прафіляваным карнізам. Уваходы — з двара і бакавых фасадаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін. 1212. Забудова вуліцы Савецкай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 286. — 368 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Савецкай вуліцы, 11 (Пінск)