Дом па Савецкай вуліцы, 79 (Бабруйск)
Бабруйск
Дом па Савецкай вуліцы, 79 — будынак у Бабруйску. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у стылі неакласіцызму. У будынку размешчаная дзіцячая стаматалагічная паліклініка.
Славутасць | |
Дом па Савецкай вуліцы, 79 | |
---|---|
![]() | |
53°08′14″ пн. ш. 29°13′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьЦагляны аднапавярховы П-падобны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага атынкаванага фасада падкрэслена трыма рызалітамі. Цэнтральны рызаліт, уваходны праём якога вылучаны лучковай навіссю на вітых жалезных кранштэйнах, завершаны фігурным атыкам, дэкарыраваны ляпным картушам, бакавыя — камбінаваным (трохвугольны франтон і прамавугольны атык). Строеныя прамавугольныя вокны галоўнага фасада дэкарыраваны пластычнымі ліштвамі з ляпнымі гірляндамі і валютамі. Вулічны фасад апрацаваны рустыкай, аконтураны філёнгавым цокалем і карнізам на дэнтыкулах.
Зноскі
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін. Бабруйскія жылыя дамы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Савецкай вуліцы, 79 (Бабруйск)