Дом па вуліцы Леніна, 2/26 (Мінск)
Дом па вуліцы Леніна, 2 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу з Інтэрнацыянальнай вуліцай (№ 26). Уваходзіць у ансамбль забудовы вуліцы Леніна.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леніна, 2/26 | |
---|---|
53°54′08″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Архітэктар | Георгій Уладзіміравіч Заборскі |
Будаўніцтва | 1947—1954 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000097 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1947—1954 гадах з цэглы паводле праекта архітэктара Г. Заборскага[1].
Раней у будынку размяшчаўся рэстаран «Патсдам», цяпер — Grand Café.
Архітэктура
правіцьБудынак шасці-, сяміпавярховы. Вуглавая частка паглыблена і зроблена ў выглядае трохграннага аб’ёма, накрытага вальмавым дахам. Уваход у рэстаран, які займае 2 паверхі, аформлены масіўным парталам з прысадзістымі калонамі і лучковым франтонам[1].
Мемарыяльныя дошкі
правіцьУ 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка мастаку Барысу Аракчэеву (скульптар Яўген Колчаў), які з 1963 па 2013 год працаваў у гэтым доме ў сваёй майстэрні на сёмым паверсе[2].
З боку вуліцы Леніна устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму акцёру, Народнаму артысту БССР Глебу Глебаву, які пражываў у ім з 1951 па 1967 гг.
З боку вуліцы Інтэрнацыянальнай устаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму кінарэжысёру Віталю Чацверыкову, які пражываў у ім з 1975 па 1983 гг.
-
Уваходны партал рэстарана
-
Праезд
-
Мемарыяльная дошка Віталю Чацверыкову
-
Мемарыяльная дошка Барысу Аракчэеву
-
Мемарыяльная дошка Глебу Глебаву
Зноскі
- ↑ а б Т. В. Габрусь. 133. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ В Минске появилась мемориальная доска в честь живописца Бориса Аракчеева. 18 ноября 2014 Архівавана 14 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Т. В. Габрусь. 133. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 2/26 (Мінск)