Дом па вуліцы Леніна, 22 (Пінск)
Пінск
Дом па вуліцы Леніна, 22 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леніна, 22 | |
---|---|
![]() | |
52°06′48″ пн. ш. 26°06′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. Выкарыстоўваецца прадпрыемствам грамадскага харчавання.
Архітэктура
правіцьУшчыльную прылягае да дома № 20 і ўтварае з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак звернуты да вул. Леніна тарцовым фасадам і накрыты высокім двухсхільным дахам з люкарнамі. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай. Падкрэслена строгі рытм вокнаў парушаецца асіметрычным размяшчэннем уваходу і вялікім акном над ім.
Зноскі
Літаратура
правіць- Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин. 1354. Застройка улицы Ленина // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 316. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 22 (Пінск)