Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)
Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей Уладзіміра Караткевіча. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 | |
---|---|
54°30′41″ пн. ш. 30°25′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000115 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьГалоўны фасад прамавугольнага ў плане аднапавярховага аб’ёму, выцягнутага ўздоўж вуліцы, мае сіметрычна-восевае вырашэнне з лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі. Над уваходам навес па вітых арнаментальных кранштэйнах з жалеза. Пластыка і дэкор фасада ствараюцца сродкамі дэкаратыўнай цаглянай муроўкі, выкарыстаны сандрыкі, руст, лапаткі, цокаль апрацаваны філёнгамі. Прафіляваны карніз, які аддзяляе фасад ад двухсхільнага даху, у цэнтры вылучаны франтонам.
Літаратура
правіць- А. М. Кулагін. 134. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)