Дом па праспекце Рэвалюцыі, 14 (Барысаў)

Барысаў

Дом па праспекце Рэвалюцыі, 14 — жылы дом у Барысаве Мінскай вобласці. Размешчаны на рагу праспекта Рэвалюцыі і вул. Ленінскай.

Славутасць
Дом па праспекце Рэвалюцыі, 14
54°13′18″ пн. ш. 28°31′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Будаўніцтва 19291930 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Ансамбль у 1943 годзе. Дом № 14 злева

Пабудаваны ў 1929—1930 гг. з цэглы як адзіны ансамбль з домам № 12. Выкарыстоўваецца гандлёвымі прадпрыемствамі і пад жыллё.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры канструктывізму. П-падобны ў плане трохпавярховы шасцісекцыйны будынак. Вуглавая частка чатырохпавярховая, зрэзана і вылучана 4 здвоенымі калонамі на вышыню 3 паверхаў. Рытм фасада ствараюць рызаліты з атыкамі, у якія вынесены лесвічныя клеткі, і прамыя стужкі балконаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць