Дом рамесніка (Нясвіж)

Дом рамесніка таксама Гданьскі дом, Дом на рынку — помнік архітэктуры барока ў Нясвіжы, узор мураванага жылога дома пачатку XVIII ст.

Жылы дом
Дом рамесніка
53°13′08,28″ пн. ш. 26°40′47,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Нясвіж
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1721 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 611Г000479шыфр 611Г000479
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Правіць

Будынак ўведзены ў 1721 г на Рыначнай плошчы горада. На 1-м паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX ст. з боку двара прыбудавана памяшканне. У 1990-я гг. будынак рэканструяваны пад бібліятэку.

Архітэктура Правіць

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцый. Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным барочным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам, з прамавугольнымі аконнымі праёмамі размешчанымі сіметрычна цэнтральнай восі. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з ажурнай металічнай літой агароджай. Невялікі арачны праём і дзве маленькія нішы ў завяршэнні фасаднага шчыта аздоблены ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены тонкім прафіляваным карнізам. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада.

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць