Другая паліцэйская часць Гомеля

Другая паліцэйская часць Гомеля — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомеля на пачатку ХХ ст.

Меркаваны абшар Другой паліцэйскай часці Гомеля (вылучаны блакітным).
Меркаваны абшар Другой паліцэйскай часці Гомеля (вылучаны блакітным).

Заснавана ў выніку пераўтварэнняў, выкліканых законам «Аб узмацненні Гомельскай гарадской паліцыі» ад 6 (19) ліпеня 1908 г.[1] Нягледзячы на тое, што закон на гэта не ўказваў, сама сутнасць закладзеных у ім змен прывяла да скасавання ў Гомелі ранейшых паліцэйскіх участкаў на чале з памочнікамі прыстава і ўтварэння двух паліцэйскіх часцей на чале з часнымі прыставамі[2].

Першым яе прыставам (выканаўцам абавязкаў) з’яўляўся калежскі рэгістратар В. М. Папоў, які меў пачатковую адукацыю (выпускнік гарадскога вучылішча)[3].

2-я часць ахоплівала вуліцы і адрэзкі вуліц на поўнач ад гістарычнага цэнтра і Спасавай Слабады, а таксама на захад ад лініі Лібава-Роменскай чыгункі (без выселка Манастырок)[4].

Уяўленне аб маштабах тэрыторыі, якая адносілася да Другой паліцэйскай часці Гомеля, дае пералік адпаведных вуліц, завулкаў плошчаў і іншых аб’ектаў, выдадзены ў 1914 г.

Аб’екты Другой паліцэйскай часці Гомеля (станам на 1914 г.)[4]
Назва на беларускай мове[5] Назва на рускай мове[6]
1-я Шпітальная вуліца 1-я Госпитальная улица
2-я Шпітальная вуліца 2-я Госпитальная улица
Адэская вуліца Одесская улица
Азіяцкая вуліца Азиатская улица
Аляксандраўская вуліца Александровская улица
Аляксееўская вуліца Алексеевская улица
Андрэеўская вуліца Андреевская улица
Аптэчная вуліца Аптечная улица
Арлоўская вуліца Орловская улица
Артылерыйская вуліца Артиллерийская улица
Багадзельная вуліца Богодельная улица
Балашаўскі завулак Балашевский переулок
Балотная вуліца Болотная улица
Барысаўская вуліца Борисовская улица
Батарэйны завулак Батарейный переулок
Безыменная вуліца Безымянная улица
Бульварная вуліца Бульварная улица
Быхаўская вуліца Быховская улица
Ваенны завулак Военный переулок
Вакзальная вуліца Вокзальная улица
Валатаўская вуліца Волотовская улица
Валатаўскі спуск Волотовский спуск
Варанцоўская вуліца Воронцовская улица
Веткаўская вуліца Ветковская улица
Генеральская вуліца Генеральская улица
Герасімаўская вуліца Герасимовская улица
Гімназічная вуліца Гимназическая улица
Гомельская вуліца Гомельская улица
Гоначная вуліца Гоночная улица
Графская вуліца Графская улица
Графскі завулак Графский переулок
Гусеўская вуліца Гусевская улица
Да бальнічных могілак К больничному кладбищу
Да саду Лаўянава К саду Ловьянова
Дамброўская вуліца Домбровская улица
Жандарская вуліца Жандармская улица
Замкавая вуліца (частка, з дома №34) Замковая улица (часть, с дома №34)
Захар’еўская вуліца Захарьевская улица
Іванаўская вуліца Ивановская улица
Ільінская вуліца Ильинская улица
Ірынінская вуліца Ирининская улица
Канавальчыкава вуліца Коновальчикова улица
Касы завулак Косой переулок
Кацярынінскі завулак Екатерининский переулок
Кіеўская вуліца Киевская улица
Конная плошча (частка) Конная плошадь (часть)
Лібаўская вуліца Либавская улица
Ліпавая вуліца (частка, па дом №21) Липовая улица (часть, по дом №21)
Лугавая вуліца Луговая улица
Лугавы завулак Луговой переулок
Любенская вуліца Любенская улица
Ляшчынская вуліца Лещинская улица
Магілёўская вуліца (частка, з дома № 14) Могилевская улица (часть, с дома №14)
Маскоўская вуліца Московская улица
Мікалаеўская вуліца Николаевская улица
Мікольская вуліца Никольская улица
Мінская вуліца Минская улица
Міхайлаўская вуліца Михайловская улица
Могілкавы завулак (частка) Кладбищенский переулок (часть)
Мяфодзеўская вуліца Мефодьевская улица
Мяшчанскі завулак Мещанский переулок
На гарбах На горбах
Нова-Палеская вуліца Ново-Полесская улица
Нова-Прудкоўская вуліца Ново-Прудковская улица
Новікаўская вуліца Новиковская улица
Нямецкая вуліца Немецкая улица
Пад гарой да Прудка Под горой к Прудку
Пад гарой за Каўказам Под горой за Кавказом
Палеская вуліца Полесская улица
Паўлаўская вуліца Павловская улица
Паштовая вуліца Почтовая улица
Пескаватая вуліца (частка) Песковатая улица (часть)
Петрапаўлаўская вуліца Петропавловская улица
Прудкоўская вуліца Прудковская улица
Пясочная вуліца Песочная улица
Пятроўская вуліца Петровская улица
Рагачоўская вуліца Рогачевская улица
Радзькіна вуліца Радькина улица
Рамесная вуліца Ремесленная улица
Румянцаўская вуліца (частка, з дома №25) Румянцевская улица (часть, с дома №25)
Садовая вуліца Садовая улица
Сартавальная вуліца Сортировочная улица
Скобелеўская вуліца Скобелевская улица
Скобелеўскі завулак Скобелевский переулок
Слясарны завулак Слесарный переулок
Стасянкова вуліца Стасенкова улица
Сялянскі завулак Крестьянский переулок
Сямёнаўская вуліца Семеновская улица
Турэмная вуліца Тюремная улица
Тэхнічная вуліца Техническая улица
Уладзімірская вуліца Владимирская улица
Фядосеўская вуліца Федосьевская улица
Царкоўная плошча Церковная площадь
Царкоўны завулак Церковный переулок
Чарнігаўская вуліца Черниговская улица
Электрычная вуліца Электрическая улица
Яраслаўская вуліца Ярославская улица
Яр Дзядно Овраг Дедно

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3-е : в 33 т. — Т. 28, отд-ние 1: 1908. [текст]. — Санкт-Петербург : Гос. тип., 1911. — С. 482.
  2. Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)/Е. К. Анищенко [и др.]; сост. Ю. Н. Снапковский, Д. Л. Яцкевич. — Минск : «Беларусь», 2014. — С. 269.
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — С. 102.
  4. а б Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 75-76.
  5. У афіцыйнай моўнай практыцы часоў Расійскай імперыі назвы гарадскіх аб'ектаў на беларускай мове амаль не выкарыстоўваліся. Беларускія назвы ў гэтым пераліку з'яўляюцца адаптацыяй рускамоўных назваў, зафіксаваных крыніцамі пачатку ХХ ст.
  6. Усе назвы падаюцца паводле сучаснага рускага правапісу з выпраўленнем памылак друку і іншых агрэхаў выдання 1914 г.