Каўказ (гістарычны раён Гомеля)

Каўказ — гістарычны раён Гомеля, былая ўскраіна ў паўночна-ўсходняй частцы горада, на высокім абрывістым беразе ракі Сож. Умоўныя межы: вул. Хатаевіча (на поўначы); вул. Падгорная (на ўсходзе); вул. Парыжскай камуны (былая Бульварная) і Сожская вуліца, якая канчалася стромкім ярам-спускам да ракі (на поўдні і паўднёвым захадзе; гэты яр з'яўляўся мяжой паміж Каўказам і Свістком); вул. Чэхава (на захадзе). Асноўныя вуліцы (акрамя пералічаных): 2-я Рэвалюцыйная, Шпітальная (былая Каўказская), Кніжная, Кніжны праезд, 1-ы і 2-і Шпітальныя завулкі, Партовая, Тэльмана.

Тэрыторыя гомельскага "Каўказа" (выкарыстаны план 1910 г.).

ГісторыяПравіць

У 19 стагоддзі на прыбярэжных рвах і адхілах Дзядно, Цыганскі яр, Валатаўскі спуск (адсюль метафарычная назва ўскраіны) густа размяшчаліся хаціны, мазанкі і нават звычайныя пячоры, у якіх жылі рыбакі, прачкі, бедныя рамеснікі. У 190608 гадах тэрыторыя Каўказа пашырылася, інтэнсіўна забудоўвалася. У 191011 на сродкі Вольнага пажарнага таварыства тут была разбіта плошча і збудаваны трэк для велагонак, зімой заліваўся каток (цяпер Цэнтральны стадыён і гарадскі спартыўны комплекс), былі пабудаваныя дэпо з вялікай пажарнай каланчой, казармы для служыцеляў, летні тэатр з адкрытай сцэнай, ратонда для аркестра, буфет. У будынку пажарнага таварыства размяшчаліся клубы — купецкі і пажарных дзеячоў. У паўночна-заходняй частцы Каўказа знаходзілася папулярнае месца для купання, адпачынка і рыбнай лоўлі (цяпер грузавы порт). Частка Каўказа, што прылягала да Румянцаўскай вуліцы (цяпер вуліца Савецкая), была добраўпарадкавана. У параўнанні з ёй, усходняя частка вылучалася нядобраўпарадкаванасцю і хаатычнасцю забудовы. На абшарах гомельскага Каўказа ў першай трэці ХХ ст. бытавала легенда пра шведскага разбойніка Гомі, змест якой на сёння страчаны.

Сучасны станПравіць

Цяпер гэтая тэрыторыя ўваходзіць у Цэнтральны раён горада. У яе паўночна-ўсходняй частцы засяроджаны прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы; вядзецца будаўніцтва сучасных шматпавярховых будынкаў. У цэнтральнай частцы Каўказа пераважае індывідуальная сядзібная забудова. Унікальны рэльеф надае гэтым раёнам горада асаблівую маляўнічасць.

ГалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
  • Аллан, Д. «Кавказ» в плену : (История строительства Гомельского порта) / Д. Аллан, Мих. Пирожников, В. Розкин. — Гомель : Белорус. форватер, 1933. — 53 с.

СпасылкіПравіць