Дружба (Цярнопальская вобласць)

Дружба[1] (укр.: Дружба) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на аўтадарозе Цярнопаль — Чарнаўцы. Да 1963 г. паселішча мела назву Зялёная ці Зэлэна[1] (укр.: Зелена).

Пасёлак гарадскога тыпу
Дружба
укр.: Дружба
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1896
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Зэлэна
ПГТ з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
353 м
Насельніцтва
1900 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3551
Паштовы індэкс
48130
Аўтамабільны код
BO і НО / 20
КААТУУ
6125055300
Афіцыйны сайт
Дружба на карце Украіны ±
Дружба (Цярнопальская вобласць) (Украіна)
Дружба (Цярнопальская вобласць)
Дружба (Цярнопальская вобласць) (Цярнопальская вобласць)
Дружба (Цярнопальская вобласць)

Агульная характарыстыка правіць

Развіваць населены пункт пачалі як паселішча чыгуначнікаў з 1896 г., калі быў адкрыты чыгуначны рух на лініі Цярнопаль — Капычынці. Паблізу мястэчка ў выніку археалагічных раскопак выяўленыя помнікі ранняга жалезнага веку.

Сёння тут функцыянуюць прадпрыемствы АТ «Галнафтахім», ТАА «Эталон-лес», камбінат хлебапрадуктаў, СП «Кераміка», кансервавы і дрэваапрацоўчы заводы, цэх перапрацоўкі драўніны, пункт цукровага завода. У мястэчку дзейнічаюць агульнаадукацыйная школа I—III ступеняў, дом культуры, бібліятэка. Ёсць грэка-каталіцкі і праваслаўны храмы.

Паблізу мястэчка, побач з чыгункай на тэрыторыі вучэбна-аздараўленчага комплексу «Чырвоная каліна» знаходзіцца аднайменны батанічны сад.

Зноскі