Друйская лясная дача
(Пасля перасылкі з Друйская дача)
Друйская лясная дача — лясны масіў у Браслаўскім раёне, у міжрэччы Заходняй Дзвіны і Друйкі. Плошча каля 5 тыс. га.
Рэльеф хвалісты з дзюнна-ўзгорыстымі формамі. Пераважаюць хваёвыя (імшыстыя, верасовыя, бруснічныя, радзей чарнічныя) лясы на пясчаных і супясчаных водна-ледавіковых адкладах. У паніжаных месцах невялікія ўчасткі ельнікаў, часцей імшыстых. Сярод лясоў шмат азёр — Берцы, Абаб’е і інш. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку.
Літаратура
правіць- Друйская лясная дача // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.